Грамадства

Бяляцкі — аб падтрымцы Пуціным Лукашэнкі: Стаўленне людзей, якія думаюць, да Расіі вельмі моцна змянілася

Ціск беларускіх уладаў на грамадзянскую супольнасць працягваецца, і крызіс нікуды не знік. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі» старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

На яго погляд, некаторыя людзі «затаіліся», але, тым не менш, «усплёскі грамадзянскай незадаволенасці праяўляюцца паўсюдна, а нядзельныя акцыі пратэсту не спыніліся».

«Можа быць, іх масавасць некалькі знізілася з-за рэпрэсій. Пасля затрымання людзей збіваюць, наўмысна заражаюць кавідам, калі запіхваюць у адну камеру і хворых, і здаровых», — мяркуе Бяляцкі.

Ён таксама адзначыў, што ўлады дагэтуль не распачалі ніводнай крымінальнай справы ў сувязі са злачынствамі сілавікоў, хоць «ёсць тысячы зафіксаваных фактаў», пры гэтым «здзекі ў дачыненні да затрыманых актывістаў працягваюцца».

Старшыня ПЦ «Вясна» перакананы, што гэта адбіваецца на актыўнасці людзей.

«У тым ліку вельмі негатыўна і насцярожана ўспрымаюцца крокі Пуціна па падтрымцы Лукашэнкі, — падкрэсліў ён. — Стаўленне людзей, якія думаюць, да Расіі вельмі моцна змянілася. Маскву ўспрымаюць як палітычную сілу, якая падтрымлівае Лукашэнку. Ну а сябар майго ворага мне таксама вораг. Ідзе вялікае астуджэнне. Тым больш у кантэксце інфармацыі па Навальным».

Цяпер у Беларусі ўсё больш востра і крытычна ўспрымаецца тое, што робіцца расійскай уладай, лічыць Алесь Бяляцкі.

«Ясна, што расійскія тэлеканалы па-ранейшаму працуюць, і часам небеспаспяхова, як прапагандысцкая зброя. Але ў той жа час значная частка насельніцтва дэманструе цвярозасць думкі», — адзначыў праваабаронца.

Тыя, хто раней мала аб чым задумаўся, цяпер ставяцца да Расіі як да патэнцыйнай пагрозы, якая можа спыніць дэмакратычнае станаўленне Беларусі, рэзюмаваў старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б13

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу24

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?63

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца12

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход8

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б13

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць