Грамадства

Вадзім Сычык з Бярозы атрымаў год «хіміі» за разбітае шкло міліцэйскага мікрааўтобуса

28 студзеня ў судзе Бярозаўскага раёна быў агучаны прысуд 36-гадоваму Вадзіму Сычыку, абвінавачанаму па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Вакульчык асудзіла Сычыка да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Менавіта такое пакаранне запрасіў напярэдадні намеснік пракурора Яфімаў, паведамляюць праваабаронцы.

Згодна з абвінавачваннем, Вадзім Сычык 10 жніўня ў перыяд часу з 22.50 па 23.00 наўмысна адзін раз кінуў неўстаноўленым прадметам і знішчыў бакавое шкло аўтобуса маркі МАЗ, які рухаўся па вуліцы Леніна ў Бярозе, і ў якім у той момант знаходзіліся супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС. Сваімі дзеяннямі нанёс маёмасную шкоду філіялу «Аўтамабільны парк №8 г. Бярозы» на суму 270 рублёў.

Абвінавачаны сваю віну прызнаў часткова: не адмаўляе кідка, але кажа, што не меў хуліганскіх намераў і не кідаў наўмысна ў аўтобус запальнічку. Па яго версіі, ён моцна раззлаваўся з-за таго, што ў яго не спрацавала запальнічка, і кінуў яе ў бок праезнай часткі, вечка адарвалася і трапіла ў аўтобус, які праязджаў міма — шкло пакрылася «сетачкай». 

Вадзім Сычык знаходзіўся пад вартай з 11 снежня. Пасля агучвання прысуду яго адпусцілі на волю ў залі суда. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску здаюць кватэру за 65 даляраў, але з адной умовай

На Ждановічах знеслі легендарны «Сайгон»1

«Першы раз такое бачу». Мінчанка здзівілася адсутнасці звычайных цэннікаў у краме «Еўраопта»1

На Валыні сем машын зладзілі пагоню за аўтамабілем вайскоўцаў і сілай адбілі прызыўніка18

Ізраіль ушчэнт разбамбіў Дом рускай культуры ў Ліване11

Нехта ў Мінску атрымаў на 8 Сакавіка 151 ружу і выставіў букет на «Куфры»3

За тыдзень вайны з Іранам краіны Блізкага Усходу выкарысталі больш ракет Patriot, чым атрымала Украіна за чатыры гады вайны8

«Бывае стан, калі не можаш спаць, бо дрэнна». Чым скончылася перасадка касцявога мозгу ў маладога беларускага музыкі Генры

Ці дайшла зорка «Універа» на вяселле мінчанкі Лізаветы, куды яго клікаў увесь Threads?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць