Здароўе

Актыўны лад жыцця абараняе ад сіндрому Альцгеймера

Школы, бібліятэкі, спартовыя залы і пляцоўкі шмат дзе ў свеце засталіся праз пандэмію кавіду без наведвальнікаў, у некаторых краінах яны і ўвогуле зачыненыя. Гэта турбуе бацькоў, чые дзеці не здолеюць развівацца паўнавартасна, але небяспека стаіць не толькі перад дзецьмі. Дзесяцігоддзі даследаванняў паказваюць, што фізічная, камунікатыўная і інтэлектуальная нагрузка — адзін з метадаў абароны ад сіндрому Альцгеймера.

Фота Shutterstock.com, by Encierro.

Маладым трэба актыўнасць, каб паляпшаць свае кагнітыўныя здольнасці, але ж дарослым і асабліва пажылым людзям яна дапамагае захаваць гэтыя здольнасці і прадухіліць нейрадэгенерацыю. 

Навукоўцы параўналі кагнітыўныя паказчыкі мышэй, якія жылі адны ў пустых клетках, з паказчыкамі мышэй, якія знаходзіліся разам з іншымі мышамі ў вялікіх клетках з каляровымі блокамі Лега для ментальнай стымуляцыі і коламі актыўнасці для фізічнай нагрузкі. У другім выпадку ў мозгу жывёл адбываліся фізічныя змены. У цэнтры памяці мозгу, гіпакампе, генерыравалася больш нейронаў, а моцная актыўнасць сінапсаў спрыяла вывучэнню новага, паведамляе The Wall Street Journal.

Людзям таксама трэба атрымліваць новую інфармацыю. У нашым выпадку ментальная стымуляцыя прымае розныя формы: ад атрымання вышэйшай адукацыі і працы на пасадзе, што спрыяе ментальнаму развіццю, да чытання, гульні ў карты ці з галаваломкамі.

У адным з раёнаў Чыкага правялі даследаванне, падчас якога навукоўцы ацанілі ментальную актыўнасць пажылых людзей, карыстаючыся шкалой ад 1 да 5, дзе 1 бал меў значэнне мінімальнай актыўнасці, а 5 балаў — максімальнай. Праз чатыры гады высветлілася, што ў тых, хто атрымаў вышэйшыя балы, радзей развіваўся сіндром Альцгеймера.

Калі гаварыць пра фізічную актыўнасць, даследчыкі працы мозга выступаюць за аэробную нагрузку, напрыклад, бег ці роварны спорт. Аэробная нагрузка можа павялічыць прыток крыві да мозгу, палепшыць паступленне кіслароду і карысных рэчываў, абараніць нейроны ад стрэсу.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзяржава лічыць, што ў гэтым праекце, як і ў ёй самой, ёсць начальнікі». Як жыве беларуская Вікіпедыя падчас рэпрэсій2

Навуковец расказаў пра будучыню цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра2

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

Перастаў адкрывацца сайт «Вячэрняга Бабруйска»

Хэдлайнерам канцэрта пасля велакарнавала «Віва, Ровар» будзе Стас П'еха1

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы11

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская14

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць