Прапагандыст Азаронак трапіў у базу «Міратворац» і цяпер спрабуе апраўдацца перад украінцамі
Прозвішча Рыгора Азаронка з'явілася ва ўкраінскай базе «Міратворац» пасля яго нядаўняга тэлесюжэта на СТБ, у якім ён назваў Украіну краінай жабрацкага народу, які вымірае.

«Яны распрадалі ўсю краіну: зямлю, заводы, парты. Яны ператварылі квітнеючую краіну ў пірацкі бандэрастан. Вашых дзяцей таварнымі маштабамі прадаюць на органы, а дзяўчат ледзь не афіцыйна пастаўляюць у еўрапейскія бардэлі», — заявіў журналіст у эфіры дзяржаўнага беларускага канала.
На сайце базы «Міратворца» паведамляецца, што Рыгор Азаронак змешчаны ў яе за адмаўленне расійскай агрэсіі, антыўкраінскую прапаганду, перавышэнне службовых паўнамоцтваў, умяшанне ў справы Украіны і распаўсюд крамлёўскай прапаганды.
Але сам Азаронак не лічыць, што ў сваіх сюжэтах нейкім чынам абразіў украінцаў.
«Там няма ніводнага кепскага слова пра ўкраінскі народ! Там я заклікаю згадаць наша вялікае мінулае, бо Украіна была квітнеючым аазісам — культура, тэхніка, заводы авіябудаўнічыя, порты. І яны ж разбурылі гэта ўсё цяпер і прадалі. І папракаюць нас, што мы захавалі нашы гіганты, не ідзём эканамічным шляхам, не звальняем людзей і гэтак далей.
Таму я звяртаўся менавіта да звычайнага ўкраінскага народа — простых нармальных людзей Украіны, якіх я таксама вельмі многіх ведаю. Ніякай варожасці да ўкраінцаў, да нашых людзей, як кажа наш прэзідэнт, мы не адчуваем тут. Ну а што тычыцца палітычнага істэблішмента — даводзіцца так казаць, таму што несяброўскія крокі ідуць з іх боку, а мы адказваем», — заявіў Рыгор Азаронак.
-
Галоўная зброя — відэаплатформы і сацсеткі. Стала вядома, як лукашэнкаўская прапаганда спрабуе ўплываць на вынікі польскіх выбараў
-
Брэсцкі губернатар прапануе, каб гандлёвыя сеткі рабілі перадаплату за яшчэ не вырашчаную гародніну
-
«У мяне свой прэзідэнт, мая жонка прэзідэнт». Раней невядомае пра Сяргея Ціханоўскага расказала ягоная адвакатка
Каментары