Грамадства

Былога следчага асудзілі на два гады калоніі за ўдзел у жнівеньскіх акцыях

5 кастрычніка ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска вынеслі прысуд 43-гадоваму Аляксею Сянькову. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Мужчына — падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы. 5 ліпеня 2021 года яго затрымалі на рабоце ў Следчым камітэце, дзе ён на розных пасадах працаваў з ліпеня 2012 года. У гэты ж дзень яго звольнілі па пагадненні бакоў. Аляксей Уладзіміравіч мае ордэны і медалі, а таксама граматы за бездакорную службу, паведамляюць праваабаронцы.

Ягоны малодшы брат — палітзняволены былы чыноўнік Юрый Сянькоў.

Юрый Сянькоў — былы начальнік фінансавага аддзела адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. Яго затрымалі 30 красавіка 2021 года і пяць разоў асудзілі па адміністрацыйных справах, у выніку чаго ён атрымаў 50 сутак арышту. Затым яго перавялі ў СІЗА ўжо па крымінальнай справе. Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: па арт. 342 КК — за ўдзел у акцыях пратэсту 16 і 23 жніўня 2020 года, а таксама па арт. 368 КК — за рэпост у тэлеграме. Мужчына атрымаў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Справу Аляксея Сянькова разгледзела суддзя Наталля Бугук. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Дзмітрый Хаваўка.

Пазоў «Мінсктранса» на 11 тысяч 819 рублёў 76 капеек будзе разгледжаны ў грамадзянскім парадку.

Аляксея Сянькова абвінавацілі ў тым, што 16 і 23 жніўня 2020 года ён прыняў удзел у маршах — групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак і пацягнулі за сабой парушэнне работы транспарту. Таксама ён пляскаў у далоні, выкрыкваў лозунгі.

Дзеянні адбываліся на праспектах Машэрава і Пераможцаў, плошчы Незалежнасці.

Мужчына патлумачыў, што 16 жніўня сустрэўся з братам Юрыем у гандлёвым цэнтры «Карона», яны вырашылі паглядзець, колькі людзей выйшла. Не даходзячы да Стэлы, яны сфатаграфаваліся разам, у руках яны не мелі сімволікі, на фоне былі сцягі БЧБ. Пасля 19-й гадзіны яны разышліся. Аляксей прызнаў, што мела месца быць абмежаванне руху транспарту, але ён не бачыў, каб яно было побач з імі.

Таксама ён прызнаў, што пляскаў у далоні і крычаў «Жыве Беларусь!»

Чытайце таксама: Што стала з сілавікамі, якія перайшлі на бок народа

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць