Свет

Прысяжныя ЗША апраўдалі падлетка, які забіў людзей падчас беспарадкаў

Суд прысяжных засядацеляў прызнаў падлетка Кайла Рытэнхауса невінаватым у наўмысным забойстве двух чалавек і прычыненні шкоды яшчэ аднаму падчас беспарадкаў пасля забойства цемнаскурага мужчыны ў Кеношы (штат Вісконсін) у жніўні 2020 года, паведамляе тэлеканал CNN.

Фота twitter.com/FoxNews

Нягледзячы на меркаванне абвінавачвання, што 18-гадовы Рытэнхаус дзейнічаў «злачынна і безразважна», калегія з 12 чалавек прысяжных вырашыла, што падлетак абараняўся.

Рашэнне прысяжныя засядацелі прымалі на працягу чатырох дзён, паведамляе CNN. У гэты час яны вывучалі відэа, на якім бачна, як Рытэнхаус страляе ў трох чалавек.

Бацькі аднаго з забітых падлеткам мужчын, Энтані Хубера, абурыліся прысудам, перадае тэлеканал. Па іх словах, апраўданне Рытэнхауса азначае, што «ўзброеныя грамадзяне могуць справакаваць гвалт у любым горадзе і страляць у людзей на вуліцах». Яны абяцалі працягнуць барацьбу за справядлівае пакаранне маладога чалавека.

23 жніўня ў Кеношы паліцыянты некалькі разоў стрэлілі ў спіну афраамерыканцу Джэйкабу Блэйку, паведамляў CBS News. Гэта адбылося тады, калі ён збіраўся садзіцца ў машыну. Паліцыянты падышлі да яго з пісталетамі, і, як толькі Блэйк адчыніў дзверы машыны, адзін з паліцэйскіх сем разоў стрэліў у яго. Як пісала мясцовае выданне Kenosha News са спасылкай на відавочцаў, да інцыдэнту Блэйк спрабаваў разняць бойку дзвюх жанчын. Пасля страляніны ў яго ў Кеношы пачаліся масавыя беспарадкі. Для іх ліквідацыі Трамп накіраваў у горад Нацыянальную гвардыю ЗША.

17-гадовага Рытэнхауса абвінавачвалі ў тым, што падчас беспарадкаў 25 жніўня 2020 года ён далучыўся да групы ўзброеных людзей з вінтоўкай AR-15, паведамляе CNN. Падлетка пераследваў Джозэф Розенбаум, які кінуў у яго пластыкавую ўпакоўку. Рытэнхаус застрэліў яго і паспрабаваў збегчы з раёна. Тады яго спрабаваў дагнаць натоўп людзей, і Рытэнхаус стрэліў у Энтані Хубера, які ўдарыў яго скейтбордам, і параніў Гайгу Граскройца, узброенага пісталетам.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве6

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент32

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска2

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве6

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць