Усяго патроху

Сёння — першыя Грамніцы і Дзень сурка

2 лютага католікі і пратэстанты адзначаюць Стрэчанне. 15 лютага яго святкуюць праваслаўныя, што трымаюцца юліянскага календара, у Беларусі, Расіі і Украіне.

Сурок Філ з Пенсільваніі

Калі казаць пра хрысціянскае свята, то яно азначае Cустрэчу (Стрэчанне) Ісуса Хрыста ў Іерусалімскім храме з праведным Сімеонам і Ганнай Прарочыцай.

Больш мы ведаем пра гэты дзень, дзякуючы мас-культуры. У ЗША і Канадзе 2 лютага адзначаецца, як Дзень сурка.

Гэта калі сурок Філ са штата Пенсільванія варожыць, якая будзе вясна. Філ праславіўся дзякуючы аднайменнаму фільму 1993 года з Білам Мюрэем у галоўнай ролі.

А традыцыі даставання сурка з нары больш за 130 гадоў. Калі жывёла ўбачыць свой цень, то зіма працягнецца яшчэ шэсць тыдняў. 

Што да Беларусі, то на Грамніцы ў цэрквах асвячаюць свечкі, каб яны аберагалі хаты ад перуна.

У народзе кажуць: «Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы», ад сёння сонца павяртае на вясну.

Калі на Грамніцы адліга, то вясна будзе ранняй.

Разам з тым, «калі на Грамніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга» (калі сёння адліга, то вясна ранняя, а яна не спрыяе добраму ўраджаю, бо рана высыхае зямля).

У Мінску раніцай было мінус 4, удзень чакаецца мінус 1 — мінус 3, не адліга, але і не мінус 16, як было год таму. Таму невядома, якая будзе вясна.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі28

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»37

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі28

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць