Алег Куваеў выпусціў новую серыю сатырычнага мультсерыяла «Масяня», якая прысвечаная вайне ва Украіне. Яна называецца «Вакідзасі».
У ёй Масяня і Хрундзель спрабуюць схаваць ад свайго сябра-ўкраінца Лахматага, які насамрэч Лахмаценка, што пачалася вайна з Украінай, дзе жывуць яго сваякі.
Затым Масяня адпраўляецца ў Маскву ў бункер да Пуціна, захапіўшы кароткі японскі меч вакідзасі.
«Смутныя і змрочныя часы прыйшлі. Гумар сыходзіць у падполле», — анансаваў Куваеў новую Масяню.
Каментары