Грамадства22

Знішчаны будынак апошняй мсціслаўскай сінагогі — раней яго патаемна прадалі за бясцэнак

Помнік архітэктуры, які перажыў нацысцкую акупацыю, не вытрымаў абыякавасці сучаснікаў.

Мсціслаў з кожным годам замацоўвае за сабой сумнеўную славу лідара па знішчэнні архітэктурных помнікаў на Магілёўшчыне. Яшчэ не прайшоў шок ад разбурэння касцёла езуітаў, як стала вядома пра знішчэнне апошняй мсціслаўскай сінагогі, піша Mogilev.media.

 

Будынак бажніцы быў узорам мураванага яўрэйскага правінцыйнага дойлідства. Але не меў ахоўнага статусу

Будынак сінагогі не быў унесены ў Рэспубліканскі спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Мясцовая ўлада не парупілася, каб у яго быў ахоўны статус. Паколькі ён яго не меў, то Таварыства аховы помнікаў не ведала пра намеры яго знішчыць. Мсціслаўскай грамадскасці пра тое стала вядома ў самы апошні момант. Нягледзячы на звароты краязнаўцаў у раённую адміністрацыю з просьбай адкласці разбурэнне старажытнага будынку ён усё ж быў знесены.

Мураваны будынак былой бажніцы стаяў на вуліцы Леніна, якая вядзе ад гарадскога цэнтру да кагальнага калодзежа. Назва тутэйшай крыніцы нагадвае пра яўрэйскую спадчыну.

Знішчаную сінагогу пабудавалі на пачатку ХХ стагоддзя. Яна была ўзорам мураванага яўрэйскага правінцыйнага дойлідства. Будынак перажыў нацысцкую акупацыю, калі вынішчаліся не толькі яўрэі, але і памяць пра іх.

Мясцовыя жыхары цвердзяць, што знесены будынак быў у неблагім стане, аднак вымагаў рамонту і рэстаўрацыі. Бажніца пуставала і заставалася працяглы час безгаспадарнай.

 

Замест бажніцы — мыйня

Паводле навукоўца Алега Трусава, бажніца стаяла на тэрыторыі колішняга сярэднявечнага гарадскога пасаду. Каля яе знаходзяць мноства артэфактаў. Паколькі новы гаспадар распачаў земляныя работы, то археолагам варта тэрмінова арганізаваць нагляд за іх правядзеннем. Пакуль жа спецыялістаў там не заўважалі.

Па словах мясцовых жыхароў, улады ціхенька правялі тэндар і прадалі будынак сінагогі за адну базавую велічыню.

«Каб пра гэта было шырока вядома, мы б самі набылі будынак і даглядалі б яго, а можа, выкупілі б яго самі яўрэі. Быў нават праект з канкрэтнымі прапановамі размяшчэння ў ім галерэі з работамі тутэйшых мастакоў», — з сумам канстатуе адзін з мясцовых актывістаў.

«Але, працягвае ён, тады кошт будынку быў празмерна высокім. Цяпер жа яго прадалі за нішто. Складваецца ўражанне, што яго наўмысна так доўга прыхоўвалі, каб прадаць за сімвалічныя грошы сваім людзям. А як толькі мы пачалі пратэставаць, то адразу ж яго і знеслі. Цяпер нібыта плануюць тут пабудаваць мыйню аўтамабіляў».

«Улада жыве асобна ад людзей», лічыць яшчэ адзін мсціславец. Ён мяркуе, што людзі ні на што не ўплываюць і таму «маем такія абуральныя вынікі».

 

На святы грошай хапае, на рэстаўрацыю — не

Звычайна ўлады ў выпадку разбурэння ці заняпаду старажытных будынкаў спасылаюцца на недахоп грошай. У Мсціславе ж іншая сітуацыя. Тут узвялі цэлы драўляны замак на замкавай гары, які стаў турыстычным аб’ектам.

Чаму фінансавання хапае на святы і на навабуды, а бракуе на захаванне сапраўдных аўтэнтычных помнікаў. Гэтае пытанне хвалюе рупліўцаў захавання архітэктурных славутасцяў Мсціслава.

Мсціслаў стаў адным з лідараў у краіне па колькасці знішчаных архітэктурных помнікаў. Рэстаўрацыя кармеліцкага касцёла прыпынілася яшчэ на пачатку 1990-х. Яго фрэскі паціху знішчаюцца. У першы год ХХІ стагоддзя да свята пісьменства ўлады разбурылі некалькі драўляных і мураваных помнікаў. Сцены езуіцкага касцёла разбурыліся ў 2017 годзе з-за неправядзення супрацьаварыйных і ахоўных работ. У 2022 годзе разбурылі апошнюю сінагогу.

 

Гісторыя мсціслаўскага габрэйства сцісла

Мсціслаў, як і большасць гарадоў і мястэчак Беларусі, здаўна быў вядомым цэнтрам пражывання яўрэйскай грамады. Паводле перапісу 1897 года ў Мсціслаўскім павеце пражывала каля ста тысяч жыхароў, з іх яўрэяў 16733, а ў самім Мсціславе жыло 5076 яўрэяў з 8514 жыхароў горада. Яўрэйская грамада жыла сваім жыццём, што адлюстроўвалася і ў будынках. У 1910 у Мсціславе было 11 пераважна драўляных сінагог, прыватнае жаночае вучылішча, могілкі, а ў 1912 утварылася яшчэ і яўрэйскае пазыкова-ашчаднае таварыства.

Паступова ў ХХ стагоддзі мясцовая абшчына зменшылася, але па сябе ў спадчыну беларусам пакінула не толькі знакаміты кагальны калодзеж пад Мсціслаўскім замкам, але і некалькі будынкаў сінагог. Яны б і сёння маглі ўпрыгожваць горад, але правядзенне свята пісьменства ў 2001 годзе дало мясцовай уладзе падставы для наўмыснага разбурэння самай вялікай і адметнай Мсціслаўскай сінагогі. У арганізатараў свята да яе рэстаўрацыі рукі не дайшлі, і ім лягчэй было знішчыць помнік архітэктуры, чым займацца яго адраджэннем.

Каментары2

  • Андрей Курбский
    11.09.2024
    Когда я прочитальо дикостях сьразрушением синагоги в Мстиславле и еще католического Храма,мимо просто всего передернуло,потому что такого вандализма я не монуьпрелчтавить ниьв какой цивилизованной стране.Я видел краеведческий музей в Костюковичах,который превратили в капище солдафонов,обставив его танками,пушками,бронетранспортерами. ОСТАЛОСЬ ЕЩЕ ТАМ ПРОВОДИТЬ КРОВАВЫЕ ОРГИИ ...Бескультурие органически врывается туда,где детства человеку не прививаются истинные культурные ценности.
  • Андрей Курбский
    11.09.2024
    Я быў прыемна здзівованы ,пабачыўшы гэты тэкст,таму што рабіў усе магчымае і нават немагчымае,каб тое ,аб чым вы разпавялі кранулася сярдэц сапраўдных а не марыянетачных патрыетаў некалі велічнай нацыі.Дарэчы пабачыў і тое,што мяне вельмі турбавала-гэта тое,да якого становішча давялі праваслаўныя Храмы ў Гаўрыленцы і ў Канічах католіцкі Храм.Канічны маюць вельмі цікавую гісторыю і я нават намагаўся апісаць гэта ,мажліва,у апавяданні,але хацелася напісаць ....нават раман(пан Ціханоўскі быў вельмі цікавай асабістасцю ,і пабудаваў там не толькі Храмы,але і тэатр ,дзе былі нават музыкі..У Канічах была і браварня.Так,у тэатр прыяжджалі такія асобы,як пан Галынскі (з Мокрага),які пабудав завод шкла.Вось яны і збіраліся па святах ,а ў тэатры граў свой аркестр,у якому гралі і мясцовыя яўрэі і палякі.. Тэатр быў збудованы з добрай чырвонай цэглы,а ў цікавых вокнах грала фарбамі маляўнічай шкло.Вось так!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй7

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць