Свет

У Беларусі палітычны прытулак папрасіў прарасійскі польскі актывіст

Прарасійскі актывіст з Польшчы Марцін Мікалаек папрасіў у Беларусі палітычны прытулак. Фрагмент інтэрв'ю з ім апублікавалі прапагандысцкія тэлеграм-каналы, цалкам яно будзе паказана сёння ўвечары на «Беларусь 1».

«На радзіме яму пагражае да 5 гадоў за падтрымку спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі і жыхароў Данбаса», — расказаў вядучы. Па якім артыкуле заведзеная крымінальная справа, не ўдакладняецца.

31 мая Мікалаек напісаў у суполку «КПРФ Севостополь», што ягоны допыт скончыўся і ён «атрымаў абвінавачванні». У дакументах пазначана, што ён падазраецца паводле артыкула аб публічным падбухторванні да развязвання вайны (частка 3 артыкула 117 КК Польшчы) і аб публічным закліку да ўчынення злачынства (артыкул 126а КК Польшчы). 

Падставай для крымінальнага пераследу паслужылі каментары і паведамленні карыстальніка ў Фэйсбуку з 24 лютага да 4 сакавіка, у якіх ён «падтрымаў Расію, Уладзіміра Пуціна, расійскае войска». Акрамя таго, ён «ацаніў развязванне і вядзенне захопніцкай вайны і гвалт над украінскім насельніцтвам па прычыне нацыянальнай прыналежнасці».

На відэа, якое паказвае БТ, Мікалаек на рускай мове расказвае пра «русафобію ў Польшчы», заяўляе, што ў яго родным горадзе Свідніцы вісіць, як ён сам лічыць, «антырасійскі білборд «з надпісам «Слава Украіне, Героям слава» і сцвярджае, што ў яго краіне свабоды слова няма, а ў Беларусі — ёсць.

Мікалаек сярод іншага вядомы тым, што ў 2020 годзе на выбарах прэзідэнта Польшчы ўпісаў у бюлетэнь кандыдата «Putin W. W.». Таксама расійскія СМІ пісалі пра тое, што ён быў ініцыятарам ускладання кветак на могілках савецкім вайскоўцам у Свідніцы у 2019 годзе і аднаўлення могілак у 2022-м.

Ва Украіне Мікалаек унесены ў базу праекта «Міратворац» як «антыўкраінскі прапагандыст».

Каментары

Цяпер чытаюць

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы1

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Усе навіны →
Усе навіны

Звязаныя з Расіяй хакеры спрабуюць атрымаць доступ да акаўнтаў у Signal і WhatsApp

Макрон заявіў пра намер Францыі разам з іншымі краінамі Захаду разблакаваць Армузскі праліў

Беларускі рынуліся ў Вільню — усё, каб паслухаць Меладзэ39

У Мінску прадаюць студыю з рамонтам танней за 35 тысяч долараў. Чаму такая цана?

У Мінску здаюць кватэру за 65 даляраў, але з адной умовай

На Ждановічах знеслі легендарны «Сайгон»1

«Першы раз такое бачу». Мінчанка здзівілася адсутнасці звычайных цэннікаў у краме «Еўраопта»2

На Валыні сем машын зладзілі пагоню за аўтамабілем вайскоўцаў і сілай адбілі прызыўніка18

Ізраіль ушчэнт разбамбіў Дом рускай культуры ў Ліване11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы1

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць