Свет99

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару

Іранскі генерал Ісмаіл Каані, камандзір элітнага падраздзялення «Кудс» Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі, апынуўся ў цэнтры чутак пра магчымы шпіянаж. Апошнімі днямі ў СМІ і сацыяльных сетках распаўсюджваюцца самыя розныя версіі лёсу военачальніка — ад паведамленняў пра яго пакаранне смерцю да чутак, што генерала заўважылі на тэрыторыі Ізраіля.

Камандзір падраздзялення «Кудс» Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі генерал Ісмаіл Каані. Фота: AP Photo / Vahid Salemi

У суботу, 28 лютага, ізраільскія сілы нанеслі магутны ўдар па рэзідэнцыі вярхоўнага лідара Ірана. У выніку гэтай атакі загінуў не толькі Хаменеі, а таксама некалькі высокапастаўленых прадстаўнікоў ваеннага камандавання і членаў яго сям’і. Паводле звестак некаторых медыя, у той момант побач з Хаменеі павінен быў знаходзіцца і 68‑гадовы генерал Ісмаіл Каані. Аднак ён цудам выжыў. Паведамляецца, што Каані нібыта пакінуў аб’ект літаральна за паўгадзіны да ўдару, спаслаўшыся на раптоўнае пагаршэнне самаадчування.

Пасля атакі з’явілася інфармацыя, што звесткі пра месца знаходжання іранскага кіраўніцтва магла трапіць да ізраільскай разведкі ад агента, які знаходзіўся побач з ім.

Менавіта на гэтым фоне ў медыя і сацыяльных сетках пачалі распаўсюджвацца чуткі пра тое, што сакрэтны агент — генерал Каані. Тым больш што гэта ўжо не першы выпадак, калі ён цудам пазбягае гібелі.

Так, у верасні 2024 года Ісмаіл Каані наведваў Бейрут для сустрэчы з генеральным сакратаром «Хезбалы» Хасанам Насралой — ключавым саюзнікам Тэгерана ў Ліване. На той час Насрала жыў ва ўмовах самай строгай канспірацыі, пастаянна змяняючы сховішчы з-за пагрозы замаху. Аднак неўзабаве пасля сустрэчы з Каані Ізраіль нанёс дакладны ўдар па галоўнай штаб-кватэры «Хезбалы», у выніку якога Насрала быў ліквідаваны.

Акрамя таго, у сацыяльных сетках і СМІ нагадваюць пра падзеі мая 2024 года. Сцвярджаецца, што Каані павінен быў суправаджаць прэзідэнта Ірана Ібрагіма Раісі падчас візіту ў Нахічэвань. Аднак у апошні момант генерал нібыта адмовіўся ад палёту, спаслаўшыся на нездароўе, і не сеў на борт верталёта, які пазней разбіўся ў гарах на паўночным захадзе краіны.

Гэта чарада выпадковасцяў прынесла Каані мянушку «Чалавек з дзевяццю жыццямі». Пакуль многія камандзіры з яго атачэння гінулі ў выніку аперацый Ізраіля і ЗША, ён не раз заставаўся жывы, нават калі яго ўжо афіцыйна лічылі загінулым.

Напрыклад, у кастрычніку 2024 года некаторыя медыя паведамлялі, што ён мог загінуць падчас ізраільскага ўдару ў Ліване, калі быў ліквідаваны пераемнік Насралы Хашэм Сафеідзін. У першыя гадзіны пасля атакі з’явіліся паведамленні, што генерал мог прысутнічаць на сустрэчы, аднак пазней крыніцы ў Ліване, Іраку і Іране заявілі, што яго там не было.

Аналагічная сітуацыя паўтарылася і ў 2025 годзе. Падчас так званай 12‑дзённай вайны ў чэрвені, некаторыя СМІ зноў «пахавалі» Каані, але ён неўзабаве з’явіўся ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання, дэманструючы, што чуткі былі заўчаснымі.

Тым не менш, паводле неафіцыйных звестак, іранскія спецслужбы ўжо тады пачалі праяўляць да яго цікавасць: контрразведку бянтэжыла тое, як рэгулярна Каані пакідае месцы сустрэч за лічаныя хвіліны да прылёту ракет. Да пэўнага часу генералу ўдавалася пераконваць следчых у сваёй невінаватасці.

Сённяшнія спрэчкі вакол постаці Каані дасягнулі апагею. Паведамляецца, што іранскія ўлады праводзяць маштабнае ўнутранае расследаванне, спрабуючы вылічыць агента «Масада». Да прыкладу, ходзяць чуткі, што агент перадаў Ізраілю відэазапіс з целам забітага аяталы Хаменеі.

Арабскія медыя, спасылаючыся на свае крыніцы, сцвярджаюць, што Ісмаіл Каані ўжо затрыманы і дапытаны. Некаторыя нават паведамілі пра смерць генерала пасля арышту. Афіцыйны Тэгеран пакуль захоўвае маўчанне: ніякіх пацвярджэнняў арышту ці гібелі генерала не паступала. На гэтым фоне інтэрнэт-прастору запаланяюць і зусім фантастычныя версіі — аж да таго, што генерал паспяхова эвакуяваны і ўжо знаходзіцца ў Ізраілі.

Каментары9

  • бабруйчанін
    10.03.2026
    Ні здзіўляе
    Усе " поспехі" масада гэтаму абавязаны тлумачацца ...карумпаванасць здрадніцтва сярод арабаў персаў курдаў
    Падобным чынам былі знішчаны і у Чачні спачатку адданыя кшталту Дудаева Масхадава пасля здраднікі агенты кшталту Басаева Радуева ст Кадырава
  • Пффф
    10.03.2026
    Ізраіль спынць сваё існаыанне і знікне, а беларуская Наша Ніва ўсё яшчэ будзе дзесяць год распавядаць поа непераможную цахаль і лоўкі масад.
    Сорам і слёзы.
  • .
    10.03.2026
    Гэта як лукашысцкі Карпянкоў?

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км14

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

Трамп запатрабаваў ад Ірана спыніць спаганяць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў4

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км14

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць