Вайна1010

У Рамштайне не ўхвалілі рашэнне пра танкі для Украіны, але падтрымка будзе

Нядаўна прызначаны міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус па выніках 8-га пасяджэння кантактнай групы па абароне Украіны на амерыканскай авіяцыйнай базе Рамштайн у Германіі паведаміў, што рашэнне аб перадачы Украіне сучасных заходніх танкаў пакуль што не прынята. 

Падчас сустрэчы ў Рамштайне. Фота: Michael Probst / AP Photo

Па словах Борыса Пісторыуса, у антырасійскай кааліцыі няма адзінадушнага меркавання — ёсць аргументы як за пастаўкі, так і супраць іх.

Адначасова міністр запэўніў, што Германія прынцыпова перадачу танкаў не блакуе, і ў будучыні, магчыма, Украіна ўсё ж такі атрымае танкі Leopard 2 ад яго краіны. Акрамя таго, «Германія не будзе стаяць на шляху партнёраў».

Пісторыус даў зразумець, што Германія правярае магчымасці сваёй прамысловасці, робіць рэвізію на складах бундэсвера, каб неадкладна адправіць танкі ва Украіну адразу пасля прыняцця адпаведнай палітычнай пастановы. «Гэты дзень можа надысці»,— падкрэсліў міністр.

Пры гэтым Польшча, Чэхія і Славакія заявілі, што гатовы аддаць Украіне свае танкі Leopard. Так, Славакія і Чэхія гатовы аддаць Украіне тыя танкі, што атрымалі ад Германіі. Гаворка ідзе пра амаль 30 адзінак цяжкай тэхнікі.

Раней гэтыя краіны ўжо перадалі ўкраінскай арміі танкі савецкай вытворчасці, і ў рамках так званага «кальцавога абмену» Германія замяніла іх меншай колькасцю «Леапардаў».

Паводле дамоўленасці, Берлін павінен быў пастаўляць два танкі на месяц. Першыя адзінкі цяжкай тэхнікі Славакія і Чэхія, верагодна, ужо атрымалі.

Варшава таксама забраніравала Украіне цэлую роту нямецкіх танкаў, але без палітычнага рашэння Берліна перадаць іх складана. Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі хоча паставіць Украіне не менш за 100 баявых танкаў. Таксама перадаць нямецкую бранятэхніку хоча і Фінляндыя.

Акрамя таго, з'явілася інфармацыя, што Нідэрланды гатовы аплаціць танкі Leopard для Украіны.

У цэлым украінскі бок застаўся задаволены вынікамі саміту. Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў па выніках яго заявіў:

«Восьмая сустрэча кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны ў Рамштайне скончылася. Гэта была выдатная сустрэча сяброў. Вольны свет стаіць з Украінай і апладзіруе мужным украінскім ваярам і нашаму мужнаму народу. Украінская армія атрымае больш зброі і боепрыпасаў. Мы пераможам. Зло будзе пераможанае».

Поўны аптымізму і Уладзімір Зяленскі:

«У цэлым можна падсумаваць, што сённяшні «Рамштайн» умацуе нашу стойкасць. Партнёры прынцыповыя ў сваім стаўленні — яны будуць падтрымліваць Украіну, колькі гэта неабходна для нашай перамогі. Так, прыйдзецца пазмагацца з пастаўкамі сучасных танкаў, але штодня мы робім мацнейшай відавочнасць безальтэрнатыўнасці таго, што рашэнне па танках павінна быць прынята. Я дзякую ўсім партнёрам, якія выразна падтрымалі ўкраінскую пазіцыю ў дыскусіях, што адбыліся».

Каментары10

  • Вася
    20.01.2023
    Говно дела.
  • Ятка
    21.01.2023
    рашку вырашылі варыць як жабку, на слабым вагне
  • Максим Дизайнер
    21.01.2023
    Ну, вот и все, отвоевались
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю44

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю44

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць