Грамадства11

Барду Аляксею Ільінчыку далі два гады калоніі. Ён перанёс інсульт

Гомельскі абласны суд 28 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе 61-гадовага барда і музыканта Аляксея Ільінчыка, паведамляе «Вясна».

Аляксей Ільінчык

Доўгі час было невядома, у чым канкрэтна абвінавачваюць гамельчука. Канчаткова яму прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт 130 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Пра затрыманне Ільінчыка стала вядома 18 жніўня 2022 года пасля таго, як праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што Аляксея затрымалі з-за «творчай дзейнасці ў інтэрнэце».

Яго змясцілі ў СІЗА, аднак з-за перанесенага перад гэтым інсульту Аляксею прыйшлося правесці ў бальніцы некалькі месяцаў, паколькі рэабілітацыя пасля хваробы была праблемнай, і правы бок цела быў паралізаваны. Як паведамляла «Гомельская Вясна», Аляксея доўгі час утрымлівалі ў санчастцы, дзе для яго не прымалі медпрэпараты. Адміністрацыя СІЗА тлумачыла гэта тым, што, нібыта, усе неабходныя прэпараты для яго лячэння ёсць і дапамога яму аказваецца.

Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для Ільінчыка тры гады пазбаўлення волі.

Суд прыгаварыў барда да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Каментары1

  • Per aspera
    31.03.2023
    Госпадзе, абаранi тваiх безабаронных - Паэтау, Музыкау!..

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй25

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

«Арыён» адолеў ужо больш за палову адлегласці да Месяца

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты58

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй25

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць