Грамадства44

Архіепіскапа Арцемія пахаваюць на Чыжоўскіх могілках у Мінску

Развітанне з архіепіскапам Арцеміем пройдзе з 13:00 23 красавіка па 12:00 24 красавіка ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гродне, паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай праваслаўнай царквы.

У панядзелак, 24 красавіка, а 8-й гадзіне раніцы ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна распачнецца літургія, пасля якой будзе праведзены чын адпявання.

Апоўдні 24 красавіка цела памерлага перавязуць у Мінск на Чыжоўскія могілкі. А 15-й гадзіне адбудзецца памінальная літыя, пасля якой архіепіскапа пахаваюць побач з магіламі ягоных сваякоў.

Былы праваслаўны архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій памёр ноччу з 21 на 22 красавіка на 71-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы.

У жніўні 2020 года Арцемій быў адзіным з беларускіх праваслаўных іерархаў, хто публічна і недвухсэнсоўна асудзіў фальсіфікацыю выбараў і гвалт сілавікоў, за што ў чэрвені 2021 года Сінод БПЦ пазбавіў яго пасады.

Каментары4

  • Ліцвінка
    22.04.2023
    Валадарства Нябеснае добраму пастыру… 
  • Андрей
    22.04.2023
    Очень жаль!
  • Краiна беларусаў
    23.04.2023


    Гарадзенскі архіяпіскап Арцемій — настаўнікам, 2020 год: "Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе
    фальсіфікацыі, за тую хлусню"

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

У «Беллегпраме» патлумачылі, чаму не трэба зважаць на цану беларускіх тавараў4

ЗША перадалі Украіне двух гуманоідных робатаў, каб праверыць іх у баявых умовах5

Ксенія Сітнік стала мамай11

«Гляджу на твае дзеянні і пытаюся сябе: куды дзеўся той Віктар?» Віктар Юшчанка напісаў адкрыты ліст да Віктара Орбана4

У Іране адсвяткавалі Дзень Аль-Кудс. На людзях з'явіўся і прэзідэнт ВІДЭА

Трамп адпраўляе на Блізкі Усход 5 тысяч марскіх пехацінцаў6

На гарадскіх вадаёмах можна сустрэць качак-бабуль. І адрозніць іх вельмі лёгка

Трамп дапускае, што Пуцін «крыху» дапамагае Ірану1

Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?18

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць