Вайна66

З'явілася відэа меркаванай атакі марскога дрона на расійскі карабель «Іван Хурс» у раёне праліва Басфор

Украінскія і расійскія тэлеграм-каналы апублікавалі відэа, на якім меркаваная атака марскога дрона на расійскі карабель «Іван Хурс» у раёне праліва Басфор.

Скрын відэа меркаванай атакі марскога дрона на расійскі карабель «Іван Хурс»

На кадрах бачна, што надводны дрон даплывае ўшчыльную да вайсковага карабля, які вонкава нагадвае «Іван Хурс». 

Учора Мінабароны Расіі ў паведамленні аб атацы назвала яе «беспаспяховай», бо тры дроны былі знішчаныя. У якасці доказаў было апублікаванае відэа, але на ім бачны выбух толькі аднаго з іх.

Крыніцы «Украінскай праўды» ў вайсковых колах пацвердзілі праўдзівасць відэа, якое распаўсюджваецца ў сеціве, і заявілі, што расійскі разведвальны карабель «Іван Хурс» атрымаў пашкоджанні ў выніку атакі марскіх дронаў.

«Не затануў, але пападанне было, ёсць значныя пашкоджанні корпуса і абсталявання. Цяпер расіяне яго спешна рамантуюць», — сказала крыніца.

Каментары6

  • рузкі ваены карабль ідзі н**й
    25.05.2023
    Канешне ёсць значныя пашкоджанні корпусу і абарудавання, бо нават у самым канцы відэа бачна, як марскі дрон дасягнуў расейкага карабля.
  • a.hto.tam.idze
    25.05.2023
    рузкі ваены карабль ідзі н**й,
    Таварышы, не трэба тут ствараць паніку. Можа, дрон проста падплыў перадаць прывітанне рускаму караблю?
  • Слава БНР і Украіне!
    25.05.2023
    Красаўцы. Але шкада, што не дабілі рашысцкі тазік.

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць