Усяго патроху

Навукоўцы знайшлі новага дыназаўра — памерам з варону

У аргенцінскай Патагоніі палеантолагі адкапалі амаль поўны шкілет дыназаўра, які важыў усяго каля 700 грамаў. Гэта адзін з найменшых вядомых на сёння прадстаўнікоў свайго роду, і яго выключная захаванасць дазволіла навукоўцам высветліць новыя падрабязнасці эвалюцыі старажытных рэптылій.

Alnashetri cerropoliciensis. Скрын відэа: paleogdy / YouTube

Пра знаходку піша выданне The Independent.

Аргенцінская Патагонія традыцыйна лічыцца радзімай дыназаўраў-гігантаў. Менавіта тут раней знаходзілі рэшткі велізарных істот — напрыклад, драпежнага гігантазаўра (Giganotosaurus), які важыў каля васьмі тон, або даўгашыяга траваеднага аргенціназаўра (Argentinosaurus), маса якога магла дасягаць 70 тон. Аднак новае адкрыццё пераканаўча даказвае: у гэтым старажытным свеце квітнелі не толькі волаты.

Даследчыкі з Універсітэта Мінесоты разам з аргенцінскімі калегамі прэзентавалі вынікі шматгадовага вывучэння рэштак Alnashetri cerropoliciensis (альнашэтры цэрапаліцыенсіс). Гэты мініяцюрны дыназаўр, якога навукоўцы ласкава празвалі Альнай, жыў каля 90 мільёнаў гадоў таму. У адрозненне ад сваіх славутых суседзяў-тытанаў прадстаўнік гэтага віду быў настолькі малы, што не даставаў бы нават да калена даросламу чалавеку.

Каштоўнасць знаходкі заключаецца ў яе ідэальным стане. Шкілет быў выяўлены ў пясчаніку ў мясцовасці Ла-Буітрэра (паўночная Патагонія, правінцыя Рыа-Негра). На мове індзейцаў мапучэ гэты край называюць Какоркам, што азначае «пустыня касцей».

Навукоўцы мяркуюць, што пасля смерці цела чатырохгадовай самкі было імгненна засыпана пясчанай дзюнай — менавіта гэта зберагло крохкія косткі ад разбурэння. Дзякуючы такой удачы палеантолагі змаглі правесці ўнікальныя гісталагічныя даследаванні — вывучыць мікраскапічную структуру касцявой тканкі, што вельмі рэдка ўдаецца зрабіць з такімі далікатнымі старажытнымі экзэмплярамі.

Альна належала да сямейства альварэсаўраў — незвычайнай групы дробных драпежных дыназаўраў з падатрада тэраподаў. Прадстаўнікі гэтага сямейства звычайна вылучаліся кароткімі, але магутнымі пярэднімі канечнасцямі, доўгімі тонкімі нагамі і лёгкай будовай чэрапа.

Грунтуючыся на іншых знаходках альварэсаўраў, даследчыкі мяркуюць, што альнашэтры быў пакрыты пер’ем. Аднак, нягледзячы на пэўнае знешняе падабенства з птушкамі, гэтыя дыназаўры былі ім толькі вельмі далёкімі сваякамі.

Як адзначаюць даследчыкі, хоць многія насельнікі пустыні Какоркам жылі ў норах, альнашэтры была вельмі лёгкай жывёлай, якая спрытна перамяшчалася па дзюнах. Цела па памерах нагадвала пеўня, але мела доўгі хвост. Пярэднія канечнасці былі добра развітыя, аднак заставаліся занадта кароткімі для палёту. Хвост, хоць і не захаваўся цалкам, паводле ацэнак навукоўцаў быў такім жа прапарцыйна доўгім, як і ў іншых тыповых драпежных дыназаўраў.

Агульная даўжыня жывёлы складала каля 70 сантыметраў, прычым значная яе частка прыпадала менавіта на хвост.

Характэрна, што альнашэтры з’яўляецца раннім прадстаўніком сваёй эвалюцыйнай лініі. У той час як больш познія альварэсаўры мелі вузкаспецыялізаваныя лапы з адным вялікім кіпцюром (імаверна, для раскопвання тэрмітнікаў), у Альны пярэднія лапы яшчэ захоўвалі больш універсальную форму, а ў роце было мноства вострых зубоў. Гэта сведчыць пра тое, што яна была актыўным паляўнічым на дробную здабычу: яшчарак, змей і першых млекакормячых.

Працэс падрыхтоўкі і вывучэння шкілета заняў цэлых 12 гадоў. Першыя фрагменты гэтага віду — дзве няпоўныя заднія нагі — знайшлі яшчэ ў 2004 годзе. Больш поўны шкілет, які і стаў асноўным аб’ектам даследавання, адкапалі ў 2014-м.

Дадзеная праца дазволіла навукоўцам па-новаму ацаніць біялагічную разнастайнасць старажытнай Патагоніі. Адкрыццё разбурае папулярны стэрэатып пра тое, што мезазойская эра была выключна «часам гігантаў». У рэальнасці старажытныя ландшафты былі населены велізарнай колькасцю дробных і сярэдніх жывёл. Яны адыгрывалі ключавую ролю ў экасістэме, але часцей за ўсё заставаліся па-за ўвагай даследчыкаў праз тое, што іх дробныя рэшткі надзвычай цяжка знайсці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць