У ЗША самалёт здзейсніў вымушаную пасадку. У аднаго з пасажыраў здарыўся прыступ дыярэі
Гаворка ідзе пра рэйс Атланта — Барселона авіякампаніі Delta.
Пасля дзвюх гадзін палёту самалёт здзейсніў разварот. Пілоты паведамілі службе кіравання паветраным рухам, што борт вымушаны вярнуцца ў Атланту праз «біялагічную небяспеку». Далей яны ўдакладнілі, што адзін з пасажыраў на працягу ўсяго палёту меў прыступ дыярэі.
Людзі, якія ляцелі гэтым рэйсам, пахвалілі працу прыбіральшчыкаў, якія не проста адмылі салон, а нават замянілі дыван. Самалёт завяршыў свой рэйс у Барселону толькі ў 17:00 наступнага дня, на восем гадзін пазней, чым было запланавана.
Авіяперавозчык пацвердзіў, што борт вяртаўся ў Атланту для ачысткі, але не раскрыў прыроды праблемы.
Каментары