Культура2121

«Беларускі партызан» перайшоў на беларускую мову

Адзін з найпапулярнейшых беларускіх сайтаў сайт «Беларускі партызан» ад 10 красавіка перайшоў на беларускую мову. Здарылася гэта ў другой палове дня.

Цяпер чытач сам можа выбраць мову, на якой яму чытаць — беларускай ці расейскай.

У паведамленні «Ад рэдакцыі» адзначаецца: «Дарагія сябры, чытачы нашага сайта, партызаны і тыя, хто нам спачувае, мы рады паведаміць вам прыемную навіну. «Беларускі партызан» загаварыў на роднай мове беларусаў.

5 гадоў таму з’явіўся наш сайт. Усе гэтыя гады мы выходзілі выключна на рускай мове. Многія лічылі гэта нашай прынцыповай пазіцыяй або сведчаннем таго, што мы «прадаліся маскалям». Яны памыляліся — проста ў нас не было сіл рабіць паралельна другую версію сайта на роднай для нас беларускай мове. Але цяпер мы вырашылі змяніць сітуацыю. «Беларускі партызан» даступны з сённяшняга дня і на беларускай мове.

Беларуская мова зараз і ёсць наша прынцыповая пазіцыя.
Відавочна, як вырасла за апошнія месяцы самасвядомасць многіх беларусаў, асабліва маладых. Беларуская мова ператварылася для многіх у код, які вылучае іх у шэрам натоўпе зацкаваных і падушаных беларусаў. І мы не маглі прайсці міма гэтых пераменаў у грамадскім настроі. Мы прыклалі шмат намаганняў, каб падтрымаць тых, каму неабыякава будучыня Беларусі і хто пачаў перамены з сябе, з вяртання да вытокаў».

У артыкуле зазначаецца, што з уліку на моўную сітуацыю ў беларускім грамадстве, расейская мова застанецца для сайта асноўнай, але будуць прыкладзены ўсе высілкі, каб моўныя бар’еры былі сцёртыя.

Так, раздзелы «палітыка» і «грамадства» цалкам будуць супадаць на абедзвюх мовах, а ў раздзелах «эканоміка» і «спорт» на беларускай мове будуць ісці асноўныя артыкулы. Аўтарскія каментары сайт будзе публікаваць ў аўтарскай рэдакцыі, як і блогі».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй22

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты57

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй22

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць