Грамадства8686

Забастоўка ў Барысаве: камунальнікі перамаглі, заробак паднімуць

У Барысаве страйкавалі смеццявозы.

Відэа belsat.eu

Аўторак, 25 кастрычніка.

11:42

А 11-й раніцы страйкоўцы работнікі барысаўскага УП «Жыллё» распачалі працу. Перамовы з уладамі скончыліся паспяхова.

Па-першае, абяцана, што, пачынаючы з кастрычніка, заробкі ў спецаўтагаспадарцы і «Зелянбудзе» будуць павышацца на 20% у месяц. Па-другое, усім работнікам гэтых падраздзяленняў УП «Жыллё» выплацяць па 500 тысяч на «​​агародніну», хоць раней сцвярджалася, што яны не ўваходзяць у катэгорыю атрымальнікаў гэтай аднаразовай выплаты.

Такім чынам, забастоўка камунальнікаў ў Барысаве скончаная. Страйкоўцы задаволены вынікамі.

9:45

Да восьмай раніцы страйкоўцы, сабраліся на базе, што па вуліцы Ватуціна. Распачынаць працу ніхто не збіраўся. У хуткім часе перад страйкоўцамі з’явіўся начальнік УП «Жыллё» Мікалай Шархун у суправаджэнні двух маёраў міліцыі. У гэты момант ён вядзе перамовы з прысутнымі.

Каля 10- гадзіны раніцы на тэрыторыю спецаўтагаспадаркі прыехалі прадстаўнікі Барысаўскага райвыканкама і, са слоў пратэстоўцаў, супрацоўнік Камітэта дзяржкантролю.

Зараз частка пратэстоўцаў і зноў прыбыла «начальства» вядуць перамовы ў «ленпакоі». Тыя, каму не хапіла месца ў памяшканні, чакаюць вынікаў на вуліцы.

Працу да гэтага часу ніхто не распачынае.

* * *

Жыхары Барысава сёння ў здзіўленні — смеццевыя бакі ў дварах шматпавярховак перапоўненыя, пры гэтым ні рабочых, ні смеццявозаў не відаць.

Работнікі спецаўтагаспадаркі — арганізацыі, якая адказвае за вываз смецця, а таксама «Зелянбуда» абвясцілі страйк.

Патрабаванне ў работнікаў двух падраздзяленняў УП «Жыллё» адно: павышэнне зарплаты. «У нас ёсць людзі, якія ў месяц атрымліваюць 600–700 тысяч рублёў, —
распавёў карэспандэнту адзін са страйкоўцаў. — Пры цяперашніх цэнах — гэта нішто! Максімум, што можна атрымаць (гэта калі прапрацаваў усё жыццё на адным месцы) мільён сямсот. А праца, як вы разумееце, цяжкая».

Забастоўшчыкі не вывозілі смецце, але заставаліся ўвесь працоўны дзень «на базе».
Да іх яшчэ ў першай палове дня прыязджаў «для перамоваў» дырэктар УП «Жыллё» Мікалай Шархун. Але, па словах працаўнікоў, дыялогу не выйшла. Абяцанняў ў бліжэйшы час павысіць зарплату да годнага ўзроўню не прагучала.

Заўтра страйкоўцы маюць намер своечасова з’явіцца на працу, але зноў нічога не рабіць. Калі ў тэрміновым парадку іх патрабаванні не будуць задаволеныя, горад рызыкуе загразнуць у смецці.

Глядзі таксама: Затрыманага ў Барысаве журналіста адпусцілі

Каментары86

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых2

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам45

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых2

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць