Грамадства11

Лукашэнка накіраваў законапраект аб амністыі ў палату прадстаўнікоў

Лукашэнка накіраваў на разгляд у палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу праект закона «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы».

Законапраектам прадугледжваецца вызваленне ад крымінальнай адказнасці і пакарання поўнасцю або часткова шэрагу катэгорый асуджаных. У ім рэалізаваны асноўныя прынцыпы крымінальна-прававой палітыкі, такія як законнасць, справядлівасць, гуманізм.

Дакументам прадугледжваецца прымяненне амністыі адносна непаўналетніх, цяжарных жанчын, асоб пенсіённага ўзросту, інвалідаў, ветэранаў баявых дзеянняў і шэрагу іншых катэгорый асоб, якім можа быць зроблена паблажка з-за іх асаблівага прававога статусу або стану здароўя.

Таксама на амністыю могуць разлічваць тыя, хто асуджаны за асобныя эканамічныя злачынствы пры ўмове поўнай кампенсацыі нанесенага іх дзеяннямі ўрону.

У законапраекце асабліва адзначаецца, што амністыя не можа быць прыменена да асоб, якія ўчынілі асобныя цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, у тым ліку карупцыйныя, прызнаных асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі, асуджаных да пакарання ў выглядзе пажыццёвага зняволення, а таксама да асоб, якія не выканалі прадугледжаныя праектам закона ўмовы для вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання.

Асобныя пазіцыі законапраекта былі ўдакладнены па выніках праведзенай нарады ў прэзідэнта Беларусі і ўзгоднены з зацікаўленымі.

Законапраект накіраваны ў палату прадстаўнікоў у адпаведнасці з часткай першай артыкула 99 Канстытуцыі Беларусі. Чарговую амністыю ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы плануецца прымеркаваць да дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць