Усяго патроху5555

Над Беларуссю праляцеў незвычайны балід, узарваўся над Паазер'ем

Яго назіралі ад Лунінца да Полацка.

Незвычайную з’яву назіралі ноччу з 15 на 16 ліпеня жыхары Беларусі. Балід праляцеў па небе з поўдня на поўнач краіны, пакуль не ўзарваўся з моцным грукатам.

Вось што расказаў гімназіст Даніл Бука з вёскі Валодзькава: «Вечарам, гадзін дванаццаць было — пачуў грукат, вокны затрэсліся, задрыжэлі, і святла шмат адразу.
Думаў, можа машына дзе ўрэзалася ў дрэва. Выйшаў, паглядзеў — ціха, нікога няма. Сёння мне сябар тэлефануе з Гатаўшчыны. Яго сястра шпацыравала вечарам па вуліцы і бачыла, што ляцела быццам бы камета з хвастом.

Незвычайную з’яву бачылі і жыхары вёскі Гатаўшчына. «Я быў у дарозе, бачыў яркую ўспышку на небе, секунд пяць, ярка-ярка на небе стала і дзесьці яно звалілася. Я ехаў на машыне, таму гуку не чуў, а малодшая сястра была на вуліцы і праз нейкі час пачула моцны грукат», — распавядае мясцовы жыхар Аляксандр.

Моцны грукат, а палове на першую ночы чуў Часлаў Рудак, інжынер з вёскі Мнюта ІІ.
«Я толькі чуў. Сёння пачаў распытваць у людзей. Бачылі святло, кшталту шара. Потым святло прапала, праз пяць хвілін адбыўся выбух. У мяне хата затрашчэла і на кухні аж дзверы адкрыліся. Дзесьці вакол нас яно ўзарвалася», — распавёў спадар Часлаў.

А вось сведчанні людзей, дасланыя ў «Нашу Ніву» і на пааазерскі сайт Westki.info.

Віктар: Я бачыў. Быў пад Браславам і назіраў неверагоднай яркасці балід.
На жаль, саму з’яву не бачыў, але бачыў свой цень: на дварэ было светла, быццам над самай галавой выбухнуў салют, ці нават крыху ярчэй. Быў бачны прыблізна на паўднёвым усходзе. Не зусім Глыбокае, але Глыбоцкі раён закранае.

Dzianis: Бачылі з сябрам яго нават у Лунінецкім раёне.
Вярталіся з возера на машыне, ехалі ў паўночны бок і дзесьці апоўначы з неба паляцела долу яскравая зеленаватая фігня. Мы думалі, што нехта салют няўдала запусціў, ці штосьці такое, а тут вунь як — метэор.

З Плісы: Мы з сябрамі выйшлі на шпацыр з в. Пліса, рухаліся ўздоўж трасы Глыбокае-Полацк. Усё навокал хутка пасвятлела,
і спачатку нам падалося, што гэта святло ад аўтамабільных фар, але потым мы заўважылі агнявы шар, які ляцеў прыблізна ў бок лесу Кужэльніка і, не даляцеўшы да гарызонту, знік з далягляду (мабыць, проста перастаў свяціцца). Гэтая з’ява вельмі нагадвала сігнальную ракету. Праз некалькі хвілін мы пачулі моцны грукат, падобны да грымотаў падчас навальніцы. Па ўсіх прыкметах гэта быў метэор.

Свидетель: Я видел эту вспышку из Верхнедвинска.
Было похоже на сигнальную ракету.

Ivo_rus: Мы с женой были на вокзале Полоцка.
Сели в поезд Полоцк — Минск и примерно в 00:10 мы увидели огромный шар в небе. В течении 10 секунд он все осветил.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі25

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі25

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць