Свет5656

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал

Сузаснавальнік украінскага анлайн-банка monobank Алег Гарахоўскі трапіў у цэнтр гучнага скандалу пасля публікацыі ў сацсетцы Threads фотаздымка адной з кліентак. Фота было зроблена супрацоўнікамі банка падчас відэаверыфікацыі для разблакіроўкі рахунку.

Алег Гарахоўскі апублікаваў у сацсетцы Threads фота карыстальніцы банка, зробленае падчас відэаверыфікацыі, на фоне нібыта расійскага сцяга, піша nv.ua.

Свой допіс Гарахоўскі апублікаваў 9 сакавіка, аднак пазней выдаліў яго.

«Звярнулася кліентка на відэаверыфікацыю з пытаннем, чаго заблакавалі яе рахунак. Сказалі, што праз тое, што галава нямытая», — падпісаў Гарахоўскі фота карыстальніцы банка.

Ужо на наступны дзень у сацсетках з’явіўся допіс, у якім дзяўчына заявіла, што менавіта яе фота апублікаваў Гарахоўскі. Яна сцвярджае, што на фоне быў сцяг Славеніі, а не Расіі.

Таксама дзяўчына дадала, што была не ў сябе дома і, маўляў, не звярнула ўвагі на тое, што вісіць на сцяне.

«Але хачу сказаць адно: гэта сцяг Славеніі. Гэты чалавек, не разабраўшыся ў сітуацыі, дазволіў сабе выставіць мяне на ўсеагульны агляд. Я ні ў якім разе не падтрымліваю краіну-агрэсарку. У мяне ваюе ўся сям’я. Я нарадзілася ва Украіне і люблю яе», — напісала яна.

Пазней вайсковец і заснавальнік фестывалю ВиделкаFest Сяргей Гняздзілаў заявіў, што пагутарыў з дзяўчынай, фатаграфію якой апублікаваў Гарахоўскі.

Паводле яго слоў, яна распавяла, што ў 2023 годзе разам з маці выехала з Харкава ў Славенію, дзе яны атрымалі статус бежанцаў. Ужо ў наступным годзе яна пераехала ў Германію, дзе жыве і цяпер.

«Я знаходзілася дома ў сяброўкі, якая са Славеніі, яна студэнтка, у яе і сапраўды вісіць сцяг Славеніі. Я не чакала, што відэаідэнтыфікацыя будзе адбывацца так хутка, таму пабегла акурат у той пакой, дзе вісеў сцяг. Мне сказалі, што рашэнне аб разблакіроўцы карткі будзе прынята на працягу наступных сутак. На раніцу мне патэлефанавала мама і сказала, што я «цяпер вельмі вядомая», — прыводзіць словы дзяўчыны Гняздзілаў.

Ён таксама сцвярджае, што абмяркоўваў гэтую сітуацыю з самім Гарахоўскім. Маўляў, той на сто адсоткаў упэўнены, што «сцяг — расійскі, а дзяўчына — хлусіць».

Акрамя сцяга на сцяне карыстальніцы monobank, у сацсетках таксама пачалі абмяркоўваць магчымае парушэнне абароны персанальных даных праз апублікаванне яе фатаграфіі.

Каментары56

  • gj
    11.03.2026
    а чаму па расейску тады адказвае калі любіць Украіну?
  • Ян
    11.03.2026
    Учора кекаў з гэтай навіны, калі пабачыў абмеркаванні ўкраінцаў у трэдс. На маю думку такое магчыма толькі ў адной з нашых БРАЦКІХ краін, лол.
    Поўная бязглуздіцца і не да законаў.
    Але першае пытанне якое мне стала цікава, як на яе тут адрэагуюць каментатары НН (калі на нн будзе гэта навіна. І вось яна з'явілся, дзякуй) , лол.
    Ну шо, знайдуцца тут абаронцы гэтага пахана ?
  • Юзік
    11.03.2026
    Ну, калі так, то можна дамовіцца
    Але я б паглядзеў на іншыя ракурсы з гэтым сцягам, бо быццам той, што ляжыць на палозе не падобны на той, што на сцяне на фотцы

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць