Архіў

Рабі пільна — і тут будзе Горадня

Летуценная, мітапаэтычная душа беларуса цягнецца найбольш да рэчаў недасягальных, арыстакратычных, узьнёслых. Паставіўшы ў думках крыж на апрыкрым зямным жыцьці, у якім, круці не круці, Бог няроўна дзеле, душа тая рвецца ў вышыню, да зорак, незямных цнатліва-распусных прыгажуняў, дому з высачэзным, каб Брусэль быў відаць, мэзанінам. І, вядома, да Вільні.

Яшчэ Бродзкі трапна заўважыў: «Мечтать, укрывшись с головой, — о польских барышнях, к примеру». Ці гэта ён не пра беларусаў? Але пра Вільню дык дакладна. Такая салодкая, бадай саладжавая нават, Ты, о наша старадаўняя крывіцкая сталіца. Так лёгка дыхаецца на вузкіх майдэборска-гатычных вулках тваіх. У тваёй Вострай Браме так хораша маліцца за Бацькаўшчыну і будысту, і паганцу, і сябру стэпаў калмыку. А як зьвіняць у кішэні залатыя талеры, то і да «Максымы» завітаеш. І сам харошы, і Вільня, вечна маладая, спакусьлівая, наская! Да быдла тутэйшага дык і не вяртаўся б.

Але за Гудагаем, сьвяшчэнным гаем старажытных гудаў, пачынаецца шэрая імжа, штодзённасьць і таталітарызм. Маеш рацыю, так — мы вяртаемся на Радзіму. У інвэнтары ўзорнага сацыялістычнага маёнтку «Беларусь» выяўляецца толькі адзін Горад — вялікі, але з абласным лёсам, — які, бадай, заслугоўвае крыху ўвагі. Ужо сама назва яго ўрываецца дысанансам у спрадвечную пэйзанскую ідылію.

Менш летуценна-мітапаэтычны народ мог бы ўхапіцца за такую фактуру і паспрабаваць зрабіць з Горадні цукерку. Але сюды больш ня едуць, як гадоў 30 таму, маладыя ідэалісты. Заціснутая ў гнойны апэндыкс паміж двума натаўскім псамі-рыцарамі, Горадня паціху дэградуе.

Дайшло да таго, што цягнікі зь Вільні на Захад старанна абмінаюць яе па адмыслова пабудаванай чыгунцы праз Шэштакяй — калі такое было? Таежны тупік.

Нідзе больш у Беларусі ня ўбачыш столькі ўлётак РНЕ, якія нейкім фэнамэнальным (о, постмадэрн!) чынам мірна ўжываюцца з тутэйшымі «сілавікамі» ўсіх ведамстваў — як правіла, шчырымі крэсовымі каталікамі, якія верна служаць Актуальнаму Становішчу. Можа, яны і клеяць панура-сумленна па начах тыя эрэнешныя ўлёткі — абавязак Службы! Адточанае стагодзьдзямі красовае майстэрства прыстасаваньня.

Хутчэй за ўсё, Міцкевічаў маёр Плут быў родам з Горадні (Ск-ля, Аш-аў, Л-ды). Таму што галоўны ідэоляг пуцінскага замірэньня Чачні ў Расейскай Думе — таксама шчыры красавяк з Чырванасьцяжнай

Г-скай губэрні імя тав. Мураўёва.

Самы вялікі плюс Горадні (ён жа страшэнны мінус у вачах маладых ідэалістаў) у тым, што, каб трапіць туды, ня трэба прад’яўляць пашпарціну з «Пагоняй» на вокладцы («Обложку снимите, пожалуйста») пільнаму памежніку. Але пры сапраўды пільным аглядзе выяўляюцца і іншыя, драбнейшыя. Напрыклад, што Горадня, прынамсі, тройчы ў сваёй гісторыі была фактычнай сталіцай Рэчы Паспалітай — пры Казімеру (у другой палове XV ст.), Сьцяпану Батуру і акурат перад сконам гэтай самай Рэчы — пры каралю Стасю. Што безьліч якія будынкі, факты і артэфакты тут былі першымі ў Крывіччыне-Літве — газэта, тэатар, батанічны сад і куча іншай драбязы. Што тутэйшыя замкі, Стары і Новы, у адрозьненьне ад віленскага наваробу, — аўтэнтычныя, як любяць у нас казаць. Што менавіта тут, а ня ў Вільні, раз-пораз праводзіліся соймы Рэчы. Рэчы, рэчы… Чаго вартыя рэчы ў Краіне Мрояў? У Каралеўстве Беларусь, сталіцай якога можа быць толькі Вільня…

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы5

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты4

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

Стала вядома пра стан Джо Байдэна, які змагаецца з ракам3

У Краснаярскім краі на вяселлі выбухнула бойка. Жаніх у магіле, забойца — на «СВА»18

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні4

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы5

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць