Архіў

Навіны гаспадаркі ад 29 ліпеня

Вяртаньне ў Каралявец

Беларусь мае намер пабудаваць порт у Калінінградзе. Наша краіна ня мае доступу да мора, перавозячы штогод цераз порты Балтыі, Украіны й Расеі 17 мільёнаў тонаў тавару. Таксама ў абмен на дазвол на вылаў у расейскіх водах 11 тысячаў тон рыбы, Беларусь абавязалася спрыяць разьвіцьцю расейскай сельскай гаспадаркі ў Калінінградзкай акрузе.

Лібэралізацыя цэнаў

Урад зацьвердзіў канцэпцыю цэнаўтварэньня. Згодна зь ёй, у наступныя пяць год дзяржава будзе кантраляваць цэны на ЖКГ, сувязь, транспарт, тарыфы ў газавай і энэргетычнай сфэрах. А вось цэны на так званыя «сацыяльна значныя» тавары будуць паступова рабіць свабоднымі.

«Джэм-банк» абвінавачваюць, «Джэм-банк» абвінавачвае

25 ліпеня Нацбанк увёў на тры месяцы часовую адміністрацыю ў «Джэм-банку». «Джэм-банк» адрэагаваў нечаканым прэс-рэлізам, у якім закідае «асобным высокапастаўленым карумпаваным чыноўнікам» дэстабілізацыю становішча ў краіне перад выбарамі. У апошнім лічаць, што дзяржава адпрацоўвае на «Джэм-банку» мадэль стварэньня сыстэмнага банкаўскага крызісу перад выбарамі.

«Нардзін» зачынілі

Вышэйшы гаспадарчы суд пакінуў у сіле рашэньне Міністэрства аховы здароўя пра ануляваньне ліцэнзіі на мэдычную дзейнасьць ААТ «Нардзін». Цэнтар ужо спыніў сваю працу. Што датычыцца сеткі аптэк «Нардзін», дык яны працуюць у ранейшым рэжыме.

«БеСТу» льготы

Дзяржаўны апэратар мабільнай сувязі «БеСТ» ня будзе абкладацца мясцовымі падаткамі пры будаўніцтве аб’ектаў сеткі мабільнай сувязі стандарту GSM. Акрамя гэтага, мясцовыя ўлады будуць абавязаны даваць «БеСТу» плошчы для абсталяваньня ў арэнду па льготных тарыфах.

Іранскі легкавік. Дубль 2

Урад рэанімуе пляны стварэньня ў Беларусі вытворчасьці іранскіх легкавікоў. Віцэ-прэзыдэнт аўтабудаўнічай кампаніі «Іран Хадро» Абдул Рахман Галамбор прыехаў у Беларусь вывучаць патэнцыял рынку. На сустрэчы са сьпікерам палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвым іранец папрасіў дзяржаўнай падтрымкі для рэалізацыі гэтага праекту.

Бялізна для эліты

Нямецкая фірма «Лянггайнрых» будзе шыць у Беларусі бялізну, абрусы і сурвэткі, прызначаныя элітным гатэлям, рэстаранам, а таксама буйным міжнародным авіякампаніям. Фірма плянуе ўкласьці 200—300 тыс. эўра ў пабудову прадпрыемства ў нашай краіне. Сыравіну маюць набываць у Аршанскага ільнокамбінату.

АК; АФН

Каментары

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць