Архіў

З усёй краіны

Вашкевіч прывёз у Полацак Глёбуса

7 кастрычніка сваю выставу жывапісу адкрыў у Мастацкай галерэі Руслан Вашкевіч. Мастак толькі вярнуўся з Вэнэцыянскай біенале, таму быў у гуморы. На публіцы Вашкевіч зьявіўся на некалькі хвілін, падзякаваў прысутным ды падарыў музэю тры ўласныя працы — палатно «Манія перасьледу» і дзьве літаграфіі. Сярод прывезеных у Полацак карцінаў ёсьць і партрэт Адама Глёбуса, які сікае ў ваду пасярод лужыны. Праца называецца «Высокае—нізкае».

Васіль Кроква, Полацак

Дзе вы, людзі ў белых халатах?

Усяго тры маладыя дактары прыехалі сёлета ў Воршу пасьля інстытутаў. Згодна з штатным раскладам, у горадзе павінны працаваць 460 лекараў. Не хапае 130 спэцыялістаў — анколягаў, эндакрынолягаў, кардыёлягаў, нэўрапатолягаў, траўматолягаў. Сярод дактароў кожны чацьвёрты — пэнсіянэр.

Небясьпечны жарт

Рэха выбухаў у Віцебску прымушае быць пільнымі да паведамленьняў пра выбуховыя прадметы. Так, у Воршы 4 кастрычніка нехта патэлефанаваў, што замінаваны будынак мэдыцынскай вучэльні. Як высьветлілася, званок быў жартам. За апошні час такіх тэлефанаваньняў у Воршы было шэсьць. Усіх жартаўнікоў апэратыўна знайшлі й пакаралі, у тым ліку пазбаўленьнем волі.

Аршанская анамалія

У адрозьненьне ад усяе краіны сярэднія заробкі жыхароў Аршанскага раёну значна пераўзыходзяць заробкі гараджан. Так, работнікі прамысловасьці раёну атрымалі ў мінулым месяцы 477 тыс. руб., у горадзе — амаль на 100 тыс. меней. Нават у сельскай гаспадарцы атрымоўваюць болей, чым у гарадзкой прамысловасьці. Выключэньнем зьяўляюцца заробкі работнікаў культуры — усяго 209 тыс. на вёсцы. Ці ня стаць у такім выпадку Воршы аграгарадком?

Яўген Жарнасек, Ворша

Два эсэсаўцы і сабака

Пры рамонце кабэлю на тэрыторыі НДІ гароднінаводзтва ў Самахвалавічах пад Менскам былі знойдзены парэшткі нямецкіх вайскоўцаў на нязначнай глыбіні — да 30 см. Добра захаваліся парэшткі двух чалавек. Побач зь імі ляжаць таксама косткі сабакі. Месца пахаваньня было знойдзена акурат пад сьцежкай, па якой гадамі хадзілі людзі. Міліцыянты, агледзеўшы вайсковыя адзнакі жаўнераў, прыйшлі да высновы, што гэта эсэсаўцы. Знаходка перададзена супрацоўнікам нямецкай амбасады.

Сямён Печанко

Завод запусьціўся

З 1 кастрычніка спыніў працу бабруйскі малаказавод. Усіх работнікаў прымусова адправілі ў бестэрміновы адпачынак з захаваньнем дзьвюх трацін акладу. У апошняй палове верасьня ў гарадзкім гандлі выявілася нястача малака бабруйскай вытворчасьці. Калі ў мінулыя гады, згодна з пастановай гарвыканкаму, крамы прымусова павінны былі аддаваць перавагу «свайму» малаку, дык сёлета сытуацыя зьмянілася.

Гармалзавод у стане перапрацоўваць да 80 т малака ў суткі. Але паступленьне яго скарацілася да 15 т. Сельскія гаспадаркі палічылі эканамічна выгаднейшым вазіць малако ў Рагачоў альбо Магілёў, бо бабруйскі завод ня ў стане быў рабіць перадаплату.

Пасьля рашэньня аблвыканкаму аб перадачы гармалзаводу ў падпарадкаваньне Асіповічам працоўны калектыў прадпрыемства застаўся «беспрацоўным».

Як доўга працягнецца пярэрва, кіраўніцтва сказаць не бярэцца. А пакуль работнікі шукаюць абвесткі ў бабруйскіх газэтах.

Надзея Лісоўская, Бабруйск

Каментары

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома імя беларускага кадэбіста, які курыраваў завербаванага кіраўніка малдаўскай разведкі. І іх хітры спосаб камунікацыі4

«Лукашэнка на мінімалках». «Беларускі каханак усяе Русі» стаў кумірам жаночага тыктока11

У Мінску заўважылі першага шпака ФОТАФАКТ

Пяткевіч: Давайце расказваць, што пасля 30 гадоў нараджаць складана11

Беларусбанк уводзіць распазнаванне па твары

«Можна неяк складней вершы пісаць, спадар Пушкін?» Блогер патроліў жанчыну, якая не змагла прачытаць беларускі верш для 2 класа46

Ганна Сялук занялася рэкламным бізнэсам9

Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі

ЦРУ падштурхоўвае курдаў да атакі на Іран14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць