Архіў

Намалот языком

Рэляцыі з «Дажынак» хаваюць правальны стан сельскай гаспадаркі: намалот збожжа склаў 92% ад леташняга, збор бульбы — 63%. Але

ў тэлевізары лічбы працягваюць расьці.

Уборка скончаная. Паводле зьвестак аблсельгасхарчаў, зьмешчаных на сайтах аблвыканкамаў, сяляне Меншчыны сабралі 1,649 млн т, Гарадзеншчыны — 1,319 млн т, Берасьцейшчыны — 1,002 млн т, Гомельшчыны — 0,915 млн т, Магілёўская вобласьць і Віцебшчына сабралі найменш — 0,872 млн т і 0,599 млн т адпаведна. Разам выходзіць 6,356 млн т, што не дацягвае да абяцаных сямі мільёнаў. Дзяржаўнае агенцтва БелТА 4 кастрычніка падало лічбу 6,355 млн т. Але прапагандыстам гэтага здалося мала. Прэзыдэнцкая газэта выдала на першай паласе, што ўраджай склаў ажно 7,025 тыс. тонаў!

Апошняя лічба выклікае лёгкі сьмех, як і берасьцейскія 1,002. Дзяржаўныя СМІ ствараюць «паралельную рэальнасьць», якая ня мае нічога супольнага з сапраўдным станам справаў. У народзе пра гэта кажуць: «найбольш намалаціў тэлевізар».

Гомельскаму Камітэту дзяржкантролю хапіла сьмеласьці паставіць зьвесткі пра рэкордны ўраджай пад сумнеў.

Кантралёры зь ведамства Тозіка выявілі, што Акцябрскі раённы камітэт сельскай гаспадаркі і харчаваньня адрапартаваў, што пры канцы жніўня на прысядзібных участках скошана 15 гектараў пасеваў і намалочана 257 тон збожжа. Выходзіць, што сярэдняя ўраджайнасьць перавысіла 171 цэнтнэр з гектара, а такога няма ні ў адной краіне сьвету. Аказваецца, тоны прыбавілі, на гектары — «забыліся». Тое ж і на Жыткавіччыне, дзе, паводле зьвестак райсельгасхарчу, на прысядзібных участках сабралі ажно 797 ц/га.

Прыпіскі дзяржкантралёры выявілі ў Калінкавіцкім, Рэчыцкім, Гомельскім, Буда-Кашалёўскім раёнах. Паводле іхнай інфармацыі, скажэньне апэратыўных зьвестак адбывалася на ўсіх узроўнях — ад калгасаў да аблсельгасхарчу.

Афіцыйная прапаганда даводзіць, што ўраджай атрыманы выдатны. А.Лукашэнка нават заявіў, што «мы стварылі новую сельскую гаспадарку». Статыстыка пярэчыць: на паказчыкі мінулага году вяскоўцы ня выйшлі. Намалот збожжавых коласавых культур скараціўся на 8%, зернебабовых — на 10%, прызнавала БелТА 4 кастрычніка. Ураджайнасьць упала з 33,4 да 31,9 ц/га. Менш сабралі жыта, ячменю, аўсу, трыцікале. Толькі пшаніцы трохі больш, чым летась.

Да таго ж, сёлета Беларусь напаткаў неўраджай бульбы, яе накапана 566 тыс. т (летась — 900 тыс. т). Найбольшае зьніжэньне ўраджаю зафіксавана на Меншчыне й Берасьцейшчыне (на 49% і 44% адпаведна). Паменела і агульная ўраджайнасьць: 150 цэнтнэраў з гектара супраць 192 ц/га летась.

Але на «Дажынках-2005» пра гэта не сьпявалі. На ўпрыгожваньне Слуцку было выдаткавана 122 млрд. Бюджэт наступных «Дажынак» у Бабруйску складзе аж 150 млрд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць