Літаратура44

Калі жонка сыходзіць у манастыр

Каб чытаць добрую беларускую літаратуру, трэба шчаслівы выпадак, які б дапамог пра яе даведацца. Бо калі кнігі выдадзена 99 асобнікаў…

А менавіта такі наклад зборніка «Незваротны шлях» выкладчыка Брэсцкага ўніверсітэта Міколы Сянкевіча.
У зборніку — аповесць, апавяданні, мініяцюры. Зачапіла кніжка найперш мініяцюрай, якую прачытала вядучая літаратурнай вечарыны ў Брэсцкай гарадской бібліятэцы (вось ён, гэты шчаслівы выпадак!). Дарэчы будзе яе працытаваць:

«Разрешите взять консервы»

Мне шэсць гадоў. Прыбег з суседняга хутара Андрэй, стрыечны брат.

— Давай пійдымо по канцэрвы. Я знаю, дэ іх можна ўзеты.

Разжыцца пустымі бляшанкамі Андрэй намерыўся у касцоў, якія начавалі ў палатках на астраўку за хутарам…

Андрэй адразу папярэдзіў, што касцы не нашы, здалёку, і з імі трэба гаварыць па-гарадскому. Рускай мовы да гэтага я не чуў, калі не лічыць правіл з падручніка, якія старэйшы брат іншым ра-зам расказваў на памяць, запалохваючы будучага шкаляра: «Не вывучыш «назубок» — цябе адразу ў куток на цэлы дзень паставяць, на гарох». Як звяртацца да касцоў, Андрэй прадумаў загадзя: «Здравствуйте! Разрешите взять консервы!»

Напэўна, смешна мы выглядалі ў вачах мужчын-касцоў...

Прайшло амаль паўстагоддзя. На жаль, няма ўжо на гэтым свеце майго стрыечнага брата. Многае сцерлася з памяці. Марна стараюся ўзнавіць абставіны таго нашага «паходу» за дзве грэблі. Але «Разрешите взять консервы» — засталося назаўжды. Першая «дзелавая» фраза на рускай мове.

Я таксама з таго пакалення, якое яшчэ вывучала рускую як першую замежную, прычым згоды нашай (і нашых бацькоў) ніхто не пытаўся.
І таму кожная згадка пра гэтую крывую сітуацыю падаецца важнай: чым больш гэтых згадак, тым большая верагоднасць наступных крокаў па яе выпраўленні. І, да слова сказаць, фраза з гэтай мініяцюры на мясцовай, роднай для аўтара гаворцы была адзінай дыялектнай на вечарыне. А каб мясцовыя аўтары шырэй выкарыстоўвалі родную гаворку, можа, і наклады іх кніг былі б большыя?..

Акрамя невялічкіх аповедзікаў, накшталт цытаванага, у кнігу ўваходзіць аповесць «У аперацыйным блоку холадна»: жыццёвая гісторыя — можа, у нечым рэальная? — разладу сямейных адносінаў і развіцця новага кахання.
Галоўны герой — выкладчык універсітэта. Жонка яго, асоба грубая, вульгарная і крыклівая, што выявілася — вось неспадзяванка! — праз два месяцы пасля вяселля, урэшце сыходзіць ад мужа і дваіх дзяцей… у царкоўнае жыццё. Збірае ахвяраванні на цэрквы, працуе ў расейскіх манастырах — аж пакуль не сыходзіць у манастыр зусім, кінуўшы мужа і дзяцей… Праўда, у нашай фальшывай краіне такое праўдзівае апісанне праяўленняў псеўдаправаслаўя нячаста сустрэнеш.

Герой аповесці Сямён выхоўвае Вітальку і Ілону сам, але не гэта і не праца ва ўніверы дае яму натхненне і волю да жыцця. Краса жыцця раскрываецца для яго ў новым каханні — да былой студэнткі Веранікі. Каханні няпростым, абцяжараным хваробай Веранікі і тым, што і яна несвабодная… Такая традыцыйная літаратура, якая лёгка чытаецца, прымушае эмацыйна суперажываць.

Словам, шкада, што наклад кнігі 99 асобнікаў. Яна лёгка знайшла б нашмат больш чытачоў. Жыхары Брэста змогуць знайсці яе ў гарадскіх бібліятэках.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса6

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку2

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць