Грамадства55

На арганізатара «Славянскага маршу» ў Магілёве завялі справу

Арганізатар «Славянскага маршу» ў Магілёве Дзмітрый Дзенісенка 6 снежня быў выкліканы позвай у Ленінскі РАУС абласнога цэнтра. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс.

Нагадаем, 25 лістапада ў Магілёве прайшоў санкцыянаваны ўладамі «Славянскі марш». Супрацоўнікі міліцыі забаранілі ўдзельнікам акцыі выкарыстоўваць чорна-жоўта-белы «імперскі сцяг» — гістарычную сімволіку Расіі. Яна і не выкарыстоўвалася. Ні падчас правядзення маршу, ні пасля яго завяршэння якіх-небудзь прэтэнзій да арганізатара міліцыянеры не выказвалі.

Як сказаў БелаПАН Дзмітрый Дзенісенка, ён лічыць, што адміністрацыйнае справаводства распачата ў дачыненні да яго з-за правядзення «Славянскага маршу».
Разам з тым ён вельмі здзіўлены, што пытанні ў міліцыі да яго ўзніклі праз паўтара тыдні пасля акцыі.

«Позву, падпісаную інспектарам Загорскім, які, дарэчы, сам быў на акцыі, прынеслі на працу маім бацькам. Я жыву разам з імі. Ні ў тэлефоннай гутарцы, ні пры ўручэнні позвы не было зразумела растлумачана, у чым непасрэдна складалася парушэнне мною заканадаўства. Я сябе ні ў чым вінаватым не лічу», — сказаў арганізатар «Славянскага маршу».

У позве не ўказваецца, у чым непасрэдна падазраецца актывіст славянафільскага руху. Гаворыцца толькі, што Дзенісенка выклікаецца «ў якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс».

7 снежня да 15.00 Дзмітрый Дзенісенка павінен з’явіцца ў Ленінскі РАУС Магілёва.

Каментары5

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну28

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

Кароль Нідэрландаў запаліў на мундыялі: заўзеў супраць Швецыі, а потым патанчыў у раздзявальні Кюрасаа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну28

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць