Грамадства44

МЗС абверг інфармацыю пра 600 тыс. віз для кітайскіх рабочых

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных назваў «лухтой і фенаменальным глупствам» інфармацыю расійскага інтэрнэт-рэсурсу «Газета. Ru» пра выдачу беларускіх віз для 600 тысяч кітайскіх рабочых.

13 снежня расійскі рэсурс са спасылкай на «пастаянную і надзейную крыніцу „Газеты. Ru“ ў беларускім Саўміне» паведаміў, што адпаведныя дакументы пра выдачу віз для 600 тысяч кітайскіх рабочых, якія павінны працаваць на будаўніцтве беларуска-кітайскага тэхнапарку ў Смалявічах (Мінская вобласць), былі падпісаны яшчэ летам.

Савіных паведаміў БелаПАН, што ў 2012 годзе консульскімі ўстановамі Беларусі было выдадзена прыкладна 400 тыс. віз замежным грамадзянам, у тым ліку віз з правам на працу — прыблізна тысячу.
Ён адзначыў, што гэтыя лічбы супастаўныя са звесткамі статыстыкі мінулага года. Пра колькасць віз, выдадзеных грамадзянам Кітая, Савіных не сказаў. Паводле яго слоў, у наступным годзе не плануецца пашыраць штат консульскага аддзела ў пасольстве Беларусі ў Кітаі з мэтай выдачы большай колькасці віз.

Інфармацыю аб прыцягненні ў Беларусь 600 тыс. кітайскіх будаўнікоў, распаўсюджаную ў СМІ, Савіных пракаментаваў так: «Гэта лухта і фенаменальнае глупства».

Міжурадавае беларуска-кітайскае пагадненне аб стварэнні сумеснага індустрыяльнага парку было падпісана ў Мінску ў верасні 2011 года і ў снежні — ратыфікавана парламентам Беларусі. 5 чэрвеня 2012 года ўказ аб стварэнні беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Пад будаўніцтва выдзяляецца плошча 8 тыс. 48 га. Індустрыяльны парк будзе ўяўляць сабою асобную эканамічную зону, надзеленую на 50 гадоў спецыяльным прававым рэжымам. Прыярытэтныя кірункі, вызначаныя да развіцця ў парку, — электроніка, біямедыцына, тонкая хімія і машынабудаванне.

Мясцовыя жыхары і дачнікі актыўна пратэстуюць супраць будаўніцтва парку. Яны ўпэўнены, што ад такога маштабнага праекта, які прадугледжвае стварэнне сотняў прадпрыемстваў, непазбежна пацерпіць экалогія гэтых месцаў. Да таго ж эколагі заяўляюць, што індустрыяльная забудова ў рэкрэацыйнай зоне Мінска сур’ёзна пагоршыць экалагічнае становішча ў мегаполісе.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі17

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп скасоўвае прававы статус 530 тысяч кубінцаў, гаіцянаў, нікарагуанцаў і венесуэльцаў2

Дзе ляжыць выкуплены Статут ВКЛ? Павел Мацукевіч — пра тое, што беларусы мусяць сабе вярнуць6

Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць45

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскага знішчальніка новага пакалення8

Стаў вядомы жорсткі прысуд, вынесены жыхару Гомеля за «здраду дзяржаве»1

Кетоны: што за рэчывы, якія спыняюць старэнне мозгу і дапамагаюць схуднець?1

Трамп расказаў пра перамовы па «падзеле тэрыторый» Украіны24

Памёр знакаміты кадэбіст-перабежчык Алег Гардзіеўскі10

З'явілася спадарожнікавае ФОТА вынікаў украінскай атакі на вайсковы аэрадром у расійскім Энгельсе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі17

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць