Спорт4343

Беларускамоўныя стыкеры фанатаў — новы трэнд

Фанацкае асяроддзе працягвае беларусізавацца.

Сёлета мы ўжо знаёмілі чытачоў з беларускамоўнымі банерамі на трыбунах. Цяпер на чарзе — стыкеры (налепкі).

Фактычна, такім чынам фанаты пазначаюць сваю прысутнасць у горадзе.

Стыкер — гэта той жа міні-банер, які нясе інфармацыю не толькі пра любімы клуб, а і іншыя каляфутбольныя падзеі.

Апошняя партыя стыкераў БАТЭ абсалютна беларускамоўная. Прычым, некаторыя выкананыя на беларускай лацінцы. Тут, вядома, пра сам ФК, але выказваюць фанаты сваё стаўленне да Беларускай федэрацыі футбола, піратэхнікі.

Ёсць налепкі з выявамі Кастуся Каліноўскага і Станіслава Булак-Балаховіча, гістарычных персанажаў, якіх шануюць «хуліганы». Польская тэма — гэта даўняе сяброўства БАТЭ з «Пястам» з Глівіцэ.

Ёсць Кастусь Каліноўскі і на стыкерах мінскага «Тарпеда».
На налепцы напісана «Айчына! Нацыя! Тарпеда!» Таксама маюцца такія, што паведамляюць «Футбол для фанатаў, а не для мусароў».

Якасныя стыкеры ў «Гомеля». Робяць іх за мяжой. У Беларусі і даражэй, і паліграфія горшая. «Адна Радзіма, адзін горад, адна каманда», — напісана на налепцы.

«Дняпро будзе першым», — паведамляюць магілёўскія стыкеры. Хаця побач жа ёсць такія, як «днепряне», блізкі па афармленні да «славяне».

Вядома, ёсць беларускамоўныя стыкеры ў адвечных супернікаў «Дынама» і «Партызана». «Ад бацькі да сына. Адна каманда, адна Радзіма», — вельмі прыгожы стыкер «Дынама».

Меншыя клубы, гледзячы на вышэйшую лігу, таксама цягнуцца ў тым жа кірунку. «Зялёна-белыя сыны магутнай краіны», — гэта налепка фанатаў «Маладзечна».

У Брэсце, Віцебску, Гродне, Слуцку, Жлобіне, Лідзе, Слоніме, Баранавічах таксама на стыкерах ёсць беларуская мова.

Калі белмовы няма, то нярэдка бывае Пагоня, як у «Белшыны».

Скідвайце ў каментах яшчэ ўзоры беларускамоўных стыкераў.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?2

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць