Грамадства11

Кіроўцам самазвалаў на «Граніце» значна падвысілі заробкі

Васіль, кіроўца самазвала на «Граніце», кажа, што зарабіў за месяц 15 мільёнаў. Аднак, заўважае ён, у гэтым павышэнні заробку ёсць і свае нюансы, бо плаціць зараз сталі за колькасць перавезенага каменю:

«Я атрымліваў 7–8, а за гэты месяц мне налічылі каля 15 мільёнаў. Аднак, тут як — хто возіць, той атрымоўвае. Раней нам за рамонт плацілі лепш — прэмію давалі. Хлопцы, што толькі ўладкаваліся і на старэнькіх БелАЗах працуюць, паатрымоўвалі толькі па 5–6 млн. А як яны рэйс той зробяць, калі ў іх БелАЗ выпрацаваў свой рэсурс?»

Рабочы кажа, што кіроўцы самазвалаў, якія перавезлі шмат каменю, зарабілі па 14–17 мільёнаў. Васіль упэўнены, што рост заробку на прадпрыемстве адбываецца найперш у выніку пратэсту працоўных:

«Гэта на 300% адыграла… Ведаеце, як яны баяцца зараз гэтага незалежнага прафсаюза? Як агню!
Пажартавалі былі хлопцы, што трэба па новаму выходзіць з прафсаюза, бо нешта там ім не спадабалася. Толькі сказалі між сабой — ужо начальства ведае і бяжыць да нас. Маўляў, што ў вас такое, мы вам усё зробім!»

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюза на «Граніце» Алег Стахаевіч таксама пагаджаецца з думкай, што пратэст змусіў падвышаць заробкі:

«На снежань 2011 года заробак БелАЗістаў быў 2 мільёны 700 тысяч — 3 мільёны 500 тысяч рублёў. Зараз мы прыйшлі да тых вынікаў, якія хацелі б мець, я думаю, на ўсіх прадпрыемствах Беларусі».

Алег Стахаевіч кажа, што з ростам аплаты працы дасягнутая адна з мэтаў пратэсту.

Аднак, ён мае засцярогі, што ў выпадку поўнага знішчэння працоўнага руху сітуацыя з памерам заробку можа змяніцца.

***

    Напрыканцы 2011 года некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюза. Такім чынам быў выказаны пратэст супраць нізкіх, на іх думку, заробкаў, грэблівых адносінаў з боку начальства і бяздзейнасці прафсаюза. Працоўныя абвясцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполку Беларускага незалежнага прафсаюза. Адразу пасля гэтага сябры незалежнага прафсаюза адчулі ціск з боку адміністрацыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?2

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць