Мова2525

Ці заменяць «правільную англійскую» на Плошчы Леніна на беларускую лацінку?

Нядаўна беларускамоўныя карыстальнікі «Facebook» ізноў паднялі тэму лацінкі ў мінскім метро. Гэтым разам фатаздымак указальнікаў на станцыі «Плошча Леніна» прывялі доказам таго, маўляў, дайграліся: вось ужо лацінку «па шматлікіх просьбах» замяняюць на «нармальную англійскую».

Паніка была памылковай: «Плошча Леніна» ўвогуле стала першай станцыяй, на якой з’явіліся ўказальнікі і інфармацыйныя шыльды новага ўзору. «НН» патэлефанавала галоўнаму інжынеру службы руху КУП «Мінскі метрапалітэн» Георгію Ткачу і даведалася, ці заменяць памылковыя ўказальнікі і чаму яны ўвогуле з’явіліся ў метро.

— Не магу сказаць дакладна, калі шыльды заменяць, — кажа Георгі Ткач. — Зараз усё ўзгадняецца ў Мінгарвыканкаме, бо начальнік не хоча дарэмна траціць грошы.

Спачатку Мінгарвыканкам загадаў дубляваць шыльды па-англійску. Мы заключылі дамову з Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам, і яны зрабілі нам транслітэрацыю назваў з дапамогай англійскага алфавіта. Але потым аказалася, што трэба пісаць на беларускай лацінцы. Таму зараз мы ўсё ўзгадняем з Мінгарвыканкамам. Як яны ўсё ўзгадняць, тады мы і зробім. У нас у планах замена ўказальнікаў на чатырох станцыях: «Плошча Леніна», «Няміга», «Кастрычніцкая» і «Купалаўская».

Маецца на ўвазе, што ўказальнікі тыпу "Nezalezhnastsi square" заменяць на "Plošča Niezaliežnaści". Нацыянальная самапавага, такім чынам, перамагла.

Каментары25

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць