Улада11

Да сямі гадоў калёніі асуджаны кіроўца МАЗа, які зьбіў трох жанчын

Трагедыя здарылася ў Маладзечанскім раёне.

Да сямі гадоў пазбаўлення волі 28 чэрвеня прыгаварыў раённы суд 27‑гадовага вадзіцеля сельгаскааператыва «Хажова‑Агра» Генадзя Бандарыка, які ў лістападзе 2006 года ў вёсцы Цюрлі на аўтамабілі МАЗ збіў трох жанчын, што стаялі на аўтобусным прыпынку. Жанчыны загінулі на месцы здарэння.

Сем гадоў — максімальнае пакаранне, прадугледжанае Крымінальным кодэксам за такое злачынства. Генадзь таксама на пяць гадоў пазбаўлены права кіраваць любымі транспартнымі сродкамі. Акрамя гэтага, суд палічыў: Генадзь Бандарык павінен адбываць тэрмін зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, нягледзячы на тое, што звычайна за злачынствы, здзейсненыя па неасцярожнасці, прысуджаецца калонія ва ўмовах пасялення. Прыгавор пакуль не ўступіў у законную сілу, і асуджаны мае права яго абскардзіць у Мінскі абласны суд

Нагадаем: 27 лістапада 2006 года каля 14.45 аўтамабіль МАЗ‑5551 на вялікай хуткасці рухаўся ў Цюрлях па вуліцы Савецкай у бок Маладзечна. Ля аўтобуснага прыпынку машыну раптам павяло ўправа. МАЗ пераехаў бардзюр і ўрэзаўся ў павільён прыпынку. Загінулі тры жанчыны, дзве з іх — родныя сёстры. Паводле заключэння судмедэксперта, смерць наступіла імгненна ад масавых траўматычных пашкоджанняў.

Пасля здарэння работнікі дзяржаўтаінспекцыі знайшлі ў кабіне грузавіка паўбутэлькі віна. Ад вадзіцеля быў чутны пах спіртнога. Ён патлумачыў, што выпіў 200 грамаў віна ўжо пасля аварыі, бо знаходзіўся ў шокавым стане. Да здарэння быццам бы быў цвярозы.

На судовым пасяджэнні Генадзь Бандарык сцвярджаў тое самае. Ён не прызнаў сваю віну і патлумачыў, што каля 300 грамаў гарэлкі выпіў напярэдадні вечарам. Раніцай 27 лістапада рамантаваў машыну і спіртнога не ўжываў. Пасля абеду выехаў у вёску Маліноўшчына на спіртзавод.

У Цюрлях, недалёка ад аўтобуснага прыпынку, у машыны лопнула задняе кола і яе кінула ўправа. Генадзь кажа, што ўдарыўся грудзьмі аб руль і яму стала дрэнна. Калі прыйшоў у прытомнасць, у пяці метрах перад машынай убачыў сілуэты людзей. Па словах абвінавачанага, ён нічога не мог зрабіць, затармазіць не паспеў і наехаў на павільён прыпынку.

Паказанні вадзіцеля МАЗа абвяргае заключэнне эксперта, згодна з якім, разгерметызацыя шын правага пярэдняга і правага задняга колаў узнікла ў выніку наезду грузавіка на павільён прыпынку. Перад трагедыяй машына была спраўная. Па выніках медыцынскага агляду, які быў праведзены адразу пасля здарэння, у крыві вадзіцеля ўтрымлівалася амаль два з паловай працэнты алкаголю.

Гэтыя факты, а таксама паказанні сведкаў далі суду падставу зрабіць выснову: Генадзь Бандарык у стане алкагольнага ап’янення падчас руху перавысіў хуткасць, страціў кантроль над машынай, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў аварыю. Яго дзеянні трэба кваліфікаваць як «парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула за сабой смерць трох чалавек».

Сваякі загінуўшых жанчын папрасілі суд спагнаць з сельгаскааператыва «Хажова‑Агра», якому належыць МАЗ, кампенсацыю маральнай шкоды на агульную суму ў 690 мільёнаў рублёў. Суд прыняў рашэнне спагнаць з «Хажова‑Агра» кампенсацыю маральнай шкоды сваякам загінуўшых на агульную суму ў 45 мільёнаў рублёў.

Рэгіянальная газета

Каментары1

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць