Грамадства5454

Tut.by: Галоўнага ідэолага ДФР звольнілі за Green Card

Галоўны ідэолаг Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю (КДК) Генадзь Прахарцоў звольнены з займанай пасады.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе КДК. Афіцыйная матывацыя звальнення — «паводле ўзгаднення старон».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынай звальнення стала тое, што ў кватэры Прахарцова быў знойдзены дазвол на жыхарства ў ЗША Green Card. Знайшлі яго супрацоўнікі КДБ у часе ператрусу.

Як паведаміла TUT.BY інфармаваная крыніца, спачатку спецслужбы заўважылі наведванне ім пасольства ЗША ў Мінску, што і стала падставай для ператрусу. «Прахарцова шмат хто ведаў менавіта як непрыяцеля ЗША і Захаду, таму наяўнасці ў яго Green Card у КДК з прыкрасцю здзівіліся», — дадае суразмоўца.

Дзе цяпер знаходзіцца Прахарцоў, невядома. У Камітэце дзяржаўнай бяспекі не сталі каментаваць гэтую інфармацыю.

Генадзь Прахарцоў займаў пасаду начальніка ўправы ідэалагічнай і кадравай работы ДФР. Нядаўна — 2 кастрычніка — ён атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі медаль «За бездакорную службу» I ступені.

Варта адзначыць, што ніякай заканадаўчай нормы, якая б забараняла чыноўнікам атрымліваць дазвол на жыхарства ў іншай краіне, няма.

«Галоўны ідэолаг», «намеснік па ідэалагічнай працы» ў лукашэнкаўскай сістэме — гэта пасада, створаная для нагляду за супрацоўнікамі і індактрынацыі.

Ідэолагі праводзяць афіцыйны курс і арганізоўваць рознага роду «выбары», а таксама сочаць за «нядобранадзейнымі» кадрамі.

ДФР адзначыўся прынамсі ў дзвюх палітычных справах. Спачатку ягоныя следчыя займаліся праваабаронцам Алесем Бяляцкім, якога звінавацілі ў нясплаце падаткаў з грошай, што ён збіраў для падтрымкі рэпрэсаваных. А ў 2012 ДФР вёў дазнанне і сканфіскаваў беларускамоўныя кнігі, якія належалі Валеру Булгакаву.

Каментары54

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паставілі бронзавы помнік качцы, якая летась стала любіміцай сталіцы2

Пяцёра школьнікаў у Слоніме разграмілі будынак былой школы

На мужчыну ў Лунінцы ўпала шпакоўня, у яго цяжкія цялесныя пашкоджанні

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць