Меркаванні1010

Памочнік Лукашэнкі атрымаў нізкую пасаду: пяць фактаў пра Валянціна Рыбакова

Валянцін Рыбакоў прызначаны намеснікам міністра замежных справаў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 9 студзеня № 18, паведамляе агенцтва БЕЛТА.

8 студзеня Аляксандр Лукашэнка вызваліў Рыбакова ад пасады памочніка прэзідэнта. І адразу адбылося такое, даволі нізкае як для памочніка, прызначэнне. З памочнікаў нават кіраўнікамі Адміністрацыі рабіліся (Макей) — а тут намеснікі міністра. Ведама, у перспектыве з пасады намесніка лёгка перасесці ў крэсла міністра. Але толькі ў перспектыве.

Крэсла для Рыбакова вызваліў Сяргей Алейнік, які з пасады намесніка пераедзе ў Лондан паслом.

Прызначэнне Рыбакова выяўляе ягоную сувязь з цяперашнім міністрам Уладзімірам Макеем. Рыбакоў заўжды трымаўся low profile, таму асаблівых фактаў пра яго не накапаеш.

Але, улічваючы агульную атмасферу ў сістэме, калі чалавек з доступам да цела не выслужыўся так, каб яго паставілі на нейкую адказную і грашовую пасаду — напрыклад, у спецслужбах, СМІ ці «па расійскай, нафтавай частцы», то такі чалавек заслугоўвае ўвагі ўжо самім фактам свайго некар’ерызму.

1. Сувязны

Сайт WikiLeaks называў Валянцін Рыбакоў сувязным Мінска са Злучанымі Штатамі. WikiLeaks надрукаваў з дзясятак дэпеш, дзе ўзгадваецца імя Рыбакова. Менавіта праз яго ішлі кантакты афіцыйнага Мінска з пасольствам ЗША. Такія ж кантакты ён, мусіць, меў і з еўрапейцамі. Менавіта ён фармуляваў пазіцыю Мінска па санкцыях ЕС і, з другога боку, па фармальных момантах адносін у межах СНД. З другога боку, з матэрыялаў WikiLeaks вынікала, што рашэнні прымаў асабіста Лукашэнка, а Рыбакоў толькі даносіў іх.

2. Копія Макея

Кар’ерны шлях Валянціна Рыбакова нечым нагадвае прыход Макея. Таксама дыпламат, скончыў Лінгвістычны. Працаваў паслом па асаблівых даручэннях. Ад 2006 памочнік Лукашэнкі. Прычым на публічныя ролі ніколі не выходзіў. Зусім як Макей у свой час. Былыя калегі Рыбакова кажуць, што «ён з Макеем аднаго поля ягады». Адзначаецца, што Рыбакоў выдатны перакладчык, што лёгка тлумачыць доступ да кіраўніка краіны.

3. Інтэлектуал

«З ім цікава піць гарбату, — сказаў мне неяк чалавек, які разам з Рыбаковым працаваў у Міністэрстве замежных справаў. — Знойдзецца, пра што гаварыць», — дадае ён. Хоць другія людзі называлі Рыбакова інтэлектуальна трохі слабейшым за Макея.

4. Інкогніта

У сеціве няма звестак пра дату і месца нараджэння Валянціна Рыбакова, амаль няма ягоных фатаграфій. І гэта пра памочніка кіраўніка дзяржавы, прызначанага намеснікам міністра замежных справаў. Такое ўражанне, што краінай кіруюць сапраўдныя Штырліцы. Калі сутыкаешся з такімі фактамі, разумееш, чаму ў свеце, у тым ліку і ў бізнэс-колах, Беларусь разам з М’янмай называюць a highly secretive regime.

5. Who are you?

Адзіная з дзвюх даступных фатаграфій Рыбакова — з ААНаўскага пасяджэння. Valentin Rybakov — гласіт шыльда перад чалавекам з кемлівымі, хітраватымі, іранічнымі вачыма. А не Valancin Rybakou, як тое рэкамендуюць правілы транслітарацыі з беларускай мовы, зацверджаныя Акадэміяй навук. Калька з расейскай, на жаль.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА29

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі12

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг3

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА29

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць