Меркаванні3434

Працаваць як Шварцэнэгер: пенсія будзе на тым свеце

Людзям маладзейшым за сорак, трэба не чакаць пенсіі, а нараджаць дзяцей і рыхтавацца працаваць да смерці.

Арнольд Шварцэнэгер, канечне, адзін з найбольш выдатных людзей сучаснасці. Не толькі як кумір цэлага пакалення, якое вырасла на экшн-фільмах 80-х гадоў, але таксама як звышпаспяховы прадпрымальнік, грамадзкі дзеяч і палітык, які ўласнымі намаганнямі прайшоў шлях ад аўстрыйскага вясковага хлопца да губернатара самага багатага штата Амерыкі.

У аснове гэтага, канечне, не мог не ляжаць правільны жыццёвы падыход, частка якога выражаецца наступнай фразаю: «Слова пенсія ў маім слоўніку няма, мяне заўсёды вучылі прыносіць карысць і працаваць, таму калі я праспаў шэсць гадзін, то прачынаюся з пачуццём віны, што да гэтага часу ляжу ў ложку. Павінен уставаць і нешта рабіць».

Кантэкст гэтае ідэі нават куды шырэйшы, чым проста асабістае жыццёвае credo.

Рост працягласці жыцця людзей у развітых краінах — гэта пагроза сучаснай фінансавай сістэме. Так жорстка, але трапна выказала расійская газета «Коммерсантъ» адну з высноваў з даследавання, праведзенага летась Міжнародным валютным фондам. Пенсіянераў усё большае, а працоўных, за чый кошт фінансуюцца пенсіі, усё меншае.

Прыхільнікам дзяржаўнага пераразмеркавання даводзіцца мірыцца з суворай рэальнасцю:

сацыяльная дзяржава і сучаснае старэючае грамадства — рэчы несумяшчальныя.

Гэта азначае, што

пенсійны век, насуперак енку разбэшчаных заходнееўрапейскіх прафсаюзаў, не павінен быць «падвышаны» ці «паніжаны». Ён можа быць увогуле скасаваны як такі.

Даўно і паслядоўна прызвычайваю сябе да нетрывіяльнай для постсавецкага чалавека думкі, што ў старасці ў мяне не будзе пенсіі. Так, я планую па магчымасці працаваць да самой смерці альбо спадзявацца на дапамогу дзяцей — і настойліва раю ўсім астатнім таксама рыхтавацца да гэтай нармальнай і натуральнай сітуацыі.

Сучасная цэнтралізавана-прымусовая пенсійная сістэма не мае ніякай будучыні і на яе пакаленню людзей, каму менш за сорак, нельга спадзявацца.

Зразумела, што змены павінны быць паступовымі і пенсіі не знікнуць адразу. Зразумела таксама, што заўжды будуць катэгорыі людзей (напрыклад, інваліды), каму дзяржава павінна будзе аказваць дапамогу ў любым выпадку.

Але нам, маладым, трэба ўспомніць, што сваю старасць людзі ўсю гісторыю чалавецтва забяспечвалі менавіта двума спосабамі: уласная праца і дзеці.

Пенсійнай сістэме, калі шараговы чалавек усё жыццё працуе (ці робіць выгляд) і на старасці жыве за кошт дзяржбюджэта ці пенсійнага фонду, няма і ста гадоў.
Нашыя продкі на працягу ўсёй гісторыі так не жылі — і мы да той сістэмы хутчэй за ўсё вернемся.

Касаванне заганнай прымусовай пенсійнай сістэмы створыць адзіны дзейсны стымул для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі. Сто ці семдзясят гадоў таму ў сялянскіх сем'ях было па пяць дзяцей не таму, што іх натхняла сацыяльная рэклама, і не таму, што спажывецкае грамадства яшчэ не вынайшла кантрацэптываў.

Вялікая сям'я была патрэбная дзеля працоўных рук і ў пэўным сэнсе гэта хутка зноў стане актуальным.

Калі чалавек здолее назапасіць дастаткова грошай, каб сабе адкласці на старасць, альбо ўдала інвеставаць, альбо нават скарыстацца паслугамі таго ж прыватнага пенсійнага фонду - гэта ягонае права. Але адлічэнні ў пенсійныя фонды павінны перастаць быць абавязалаўкай, як гэта цяпер нават у развітых краінах. І дамагацца зносу сучаснай пенсійнай сістэмы мы павінны раней, чым яна абрыне свет у чарговы фінансавы крызіс.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць