Грамадства

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч атрымаў у турме 200 паштовак з днём народзінаў

Журналіст Адар’я Гуштын атрымала ліст ад палітвязня Мікалая Аўтуховіча. Ліст напісаны ўжо пасля 7 студзеня, калі Аўтуховіч адзначыў свае пяцідзясятыя ўгодкі.

«Паведаміў, што атрымаў 200 віншаванняў, у тым ліку і маё. Падзякаваў, пацікавіўся, як прайшоў для мяне Новы год. Вось усё — гэтым разам кароткі ліст.

Раней ён больш пісаў, але, як я мяркую, проста не мае часу, бо зараз адказвае на ўсе гэтыя 200 віншаванняў, якія атрымаў».

Мікалая Аўтуховіча, як і Змітра Дашкевіча, трымаюць у адзіночцы ў гродзенскай турме. Прадпрымальнік таксама лічыцца злосным парушальнікам рэжыму.

***

Упершыню ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны ў кастрычніку 2005 года. Абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў, яго асудзілі на тры з паловай гады. Ён быў адным з шасці палітзняволеных, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕС.

Мікалай Аўтуховіч другі раз быў арыштаваны чатыры гады таму, 8 лютага 2009 г., і асуджаны 6 траўня 2010 г. Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Рашэннем суда ад 17 студзеня 2012 г. умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі № 5 у Івацэвічах ў турму № 1 г. Гродна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй18

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-168

Максім стане хэдлайнеркай фестывалю Lidbeer3

Памёр паэт Мікола Кандратаў1

Аспіранта БНТУ заднім днём пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі — бо трапіў пад палітычную крыміналку5

Штучны інтэлект ад OpenAI выйшаў з ізаляванага асяроддзя і ўзламаў іншую кампанію падчас тэсту на кібербяспеку7

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй18

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць