Цела бяздомнага 48-гадовага мужчыны было знойдзена ля храма Трох Свяціцеляў у Магілёве вечарам17 студзеня. Выпадковыя мінакі заўважылі мужчыну, што ляжаў на зямлі, і выклікалі хуткую.
Папярэдняя версія гібелі -- пераахаладжэнне: хутчэй за ўсё, напіўшыся, мужчына заснуў на зямлі і замёрз.
Загінулы магілёвец адносіўся да катэгорыі асоб без пэўнага месца жыхарства, на жыццё зарабляў тым, што прасіў міласціну каля варотаў храма, каля якіх яго і знайшлі мёртвым.
Каментары