Культура33

У Беларусі будзе адліты помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій

Праўда, паставяць яго ў Кішынёве.

У чэрвені 2013 года ў Кішынёве плануецца адкрыць помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Кампазіцыя «Цягнік мёртвых» будзе знаходзіцца ля кішынёўскага вакзала, адкуль у сталінскія часы адпраўляліся ў незваротнае цягнікі з рэпрэсаванымі.

Стварыў помнік скульптар Юры Платон, які нарадзіўся ў Кішынёве, а жыве ў Лейпцыгу.

Па задуме аўтара, людзі, выяўленыя ў кампазіцыі, паступова пераўтвараюцца ў механізмы машыны смерці.

Помнік выглядае як цягнік з чалавечых целаў – калі ў пачатку цягніка гэта звычайныя людзі, то ў сярэдзіне яны пераўтвараюцца ў часткі механізму, каб у канцы стаць кавалкамі цягніка, дзвярыма і вокнамі. Тыя, хто бачыў понік, апісваюць яго як алегорыю руху ў бясконцасць. Цяпер гіпсавую копію помніка перавозяць у Беларусь — тут будзе створана бронзавая версія «Цягніка мёртвых», памерам 12 на 1.7 метра і вышынёю ў тры метры.

У Беларусі толькі адзін помнік ахвярам сталінізму, пастаўлены з удзелам дзяржавы,
кажа гісторык Ігар Кузняцоў.

«У 1989 годзе ў Курапатах быў закладзены камень з шыльдай „У гэтым лясным масіве у адпаведнасці з пастановай Савета міністраў Беларускай ССР ад 18 студзеня 1989 года, будзе пабудаваны помнік ахвярам рэпрэсій 1937–1941 гадоў“. — расказвае гісторык. — Згодна з пастановай, мусіў адбыцца конкурс на помнік, выдаткаваныя сродкі. Камень прастаяў з шыльдай да 2005 года, пасля шыльду скралі, мы яе аднавілі, але праз пару дзён яна ізноў знікла.

Пастанову Саўміна, дарэчы, ніхто дагэтуль не адмяняў.
Зараз на тыльным баку, на камені прадубляваны першапачатковы тэкст, а таксама надпіс „ахвярам сталінізму“. Гэта да сёння адзіны помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Беларусі».

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць