Меркаванні1919

«Паўстанцы 1863 г. — не рамантыкі, а прагматыкі»

У палітычным і ваенным сэнсе паўстанне было не проста паразай, а катастрофай, але іншага выхаду не было, піша Дзмітрый Гурневіч.

У паўстанцаў 1863—1864 гг. былі мізэрныя шанцы на перамогу. Іх сілы двойчы саступалі расійскім, на зброю маглі разлічваць толькі некалькі тысяч, а заходнія сталіцы не асабліва пераймаліся чужымі праблемамі. У палітычным і ваенным сэнсе паўстанне было не проста паразай, а катастрофай. Тысячы патрыётаў заплацілі за яго жыццём, тысячы былі сасланыя ў Сібір, тысячы страцілі маёмасць. Пасля паўстання на землях Вялікага Княства і Рэчы Паспалітай было ўведзенае фактычна ваеннае становішча. Здавалася б, аніякіх перамог, адны страты.

З сённяшняй перспектывы можа здавацца, што рашэнне пра пачатак паўстання было памылкай, за якую давялося заплаціць вельмі высокую цану.
Хапае разумных, якія спяшаюцца вучыць, што трагедыя 1863—1864 гг. павінная паслужыць сучаснікам урокам: во, маўляў, нельга высоўвацца супраць мацнейшых, калі няма шанцаў перамагчы.

Паўстанне 1863—1864 гг., насуперак досыць пашыранаму ўяўленню, не было проста рамантычнай ідэяй маладзёнаў, якіх распірала энергія і ўзбуджалі патрыятычныя лозунгі. Гэта быў адказ на гады прыгнёту, немагчымасць рэалізаваць сябе. Гэта была нянавісць за гады крыўды. Што павінен быў рабіць народ пад акупацыяй, бачачы безвыходнасць?

Гэта адвечная спрэчка: ці варта, калі хтосьці дае нам у морду, адказаць?
Можа, пабачыўшы, што ён мацнейшы, варта папрасіць прабачэння? Тады можна спытаць: а які сэнс увогуле бараніцца ад ворага, можа, тады здавацца адпачатку, калі яго армія мацнейшая?

Калі б паўстання не было, а з ім не было й прагі да жыцця ў свабоднай і незалежнай Айчыне, то гэта нічога не змяніла б у лепшы бок. Ніхто не збіраўся ператвараць Паўночна-Заходні край у Беларусь. Паўстанне ж стала яшчэ адным крокам да вызвалення.

У гэтым канфлікце былі два бакі: адны хацелі быць свабоднымі, другія хацелі гэтую прагу задушыць. Мы былі на слушным баку. Варта памятаць пра гэта і ўшанаваць паўстанцаў. За іх адвагу й мужнасць, за супраціў гвалту, за бескапраміснасць.

Калі пачалося паўстанне, жонка правадыра паўстанцаў Рамуальда Траўгута спытала ў мужа: «Ці ёсць сэнс у гэтым паўстанні?» Траўгут адказаў: «Не ведаю, ці ёсць сэнс, але ёсць неабходнасць».

Учынак паўстанцаў — гэта ўрок вялікай годнасці. Сёння шмат хто называе іх рамантыкамі і ідэалістамі. Але гэта былі ці не самыя прагматычныя героі нашай гісторыі. Тое, за што яны змагаліся, ёсць. Тыя, супраць каго яны змагаліся, — далёка не тыя й не там, што ў 1864 годзе.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп дапускае, што Пуцін «крыху» дапамагае Ірану1

Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак24

Стала вядома, пад якім іменем цяпер жыве загадкавы мастак Бэнксі3

У Расіі аб'явілі замежнай агенткай праўнучку Хрушчова1

Куба наважылася на перамовы з Трампам1

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою32

У Рагачове дагэтуль не прыбралі навагоднюю ялінку ВІДЭА1

Нараджальнасць у Беларусі зменшылася за год яшчэ на 10,7%. Новая закрытая статыстыка Мінздароўя7

У Мак.бай ужо выбіраюць новую назву для амерыкана21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць