Эканоміка

Дзярждоўг за 2012 год павялічыўся на 10,6% да 128,8 трлн. рублёў

Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2013 года склаў 128,8 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2012 года на 12,4 трлн. рублёў, або на 10,6%.

Як паведамляе Міністэрства фінансаў, павелічэнне дзярждоўгу ў 2012 годзе ў асноўным абумоўлена ростам унутранага доўгу. Яго памер па стане на 1 студзеня 2013 года склаў 25,8 трлн. рублёў пры ўстаноўленым ліміце 34 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку 2012 года на 8 трлн. рублёў.

Павелічэнне ўнутранага дзярждоўгу ў 2012 годзе ў асноўным абумоўлена эмісіяй дзяржаўных аблігацый.

Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 студзеня 2013 года склаў 12 млрд. долараў ЗША пры ўстаноўленым ліміце 14,3 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 209,9 млн. долараў ЗША.

«Нягледзячы на прыцягненне крэдытаў МБРР, АКФ ЕўрАзЭС і банкаў Кітая, павелічэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў параўнанні з пачаткам 2012 года нязначнае, што абумоўлена пагашэннем часткі асноўнага доўгу па крэдыце „стэнд-бай“ МВФ, а таксама пагашэннем дэбютнага выпуску аблігацый Рэспублікі Беларусь, размешчаных на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі», — падкрэслілі ў Мінфіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнерам на «Мінск-арэне» на апошнім званку будзе Лёша Свік3

«Краснасельскія Мальдывы» атрымалі статус помніка прыроды10

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе13

Што рабіць, калі пабачыў птушаня на зямлі?1

Марфа Рабкова — пра Дзень Волі ў СІЗА, смерць бацькі, змены ў сабе і адносіны з адміністрацыяй калоніі3

У Ратамцы ў красавіку прадалі самую дарагую кватэру ў Мінскай вобласці3

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы8

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды30

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць