Здароўе55

Галоўны эпідэміёлаг: Эпідэміі грыпу гэтай зімой можа і не быць

«У краіне расце колькасць хворых на ВРЗ, але выяўленых выпадкаў грыпу і грыпападобных захворванняў сярод іх мала, таму пакуль няма планаў абвяшчаць эпідэмію грыпу», — паведаміла «Нашай Ніве» галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

«Па стане на чацвёрты тыдзень студзеня вірус грыпу быў выяўлены ў 10% пробаў. У трэцім тыдні студзеня гэтая лічба складала 6%», — паведаміла спецыяліст.

«У Беларусі цяпер выяўляецца вірус грыпу А, а дакладней, А(H1N1) і A(H3N2). Спарадычныя выпадкі віруса грыпу B былі выяўлены ў пачатку студзеня. А ў снежні 2012 віруса грыпу на тэрыторыі Беларусі выяўлены не быў», — кажа эпідэміёлаг. Па словах Іны Карабан, менш за ўсіх «хварэе» на ВРЗ Гомельская вобласць, у астатнім сітуацыя па Беларусі дастаткова «роўная».

Эпідэміёлаг мяркуе, што эпідэміі ў гэтым годзе можа і не быць, бо 30% насельніцтва былі прышчэплены ад грыпу. Але калі вы не прышчапіліся, цяпер рабіць гэта бессэнсоўна: для фарміравання імунітэту трэба ад двух да чатырох тыдняў. Звычайнае акно для прышчэпак — ад кастрычніка па снежань.

Агульная колькасць зваротаў са скаргамі на грыпападобныя сімптомы ў Беларусі застаецца невялікая, хоць і перавышае паказчыкі аналагічнага перыяда 2012 года. Большасць скаргаў прыпадае на ўзроставую групу ад 0 да 4 гадоў, дзеці і падлеткі ад 5 да 14 гадоў — другая па колькасці група. Колькасць скаргаў на ВРЗ застаецца на ўзроўні мінулага года.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў11

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Усе навіны →
Усе навіны

Як бот са штучным інтэлектам OpenClaw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»3

Што вядома пра Маджтабу Хаменеі, якога абралі вярхоўным лідарам Ірана?1

Цэны на нафту ўпершыню з 2022 года падняліся вышэй за 115 даляраў за бараль1

Ці сапраўды нам патрэбныя дабаўкі з электралітамі?2

Маджтаба Хаменеі афіцыйна стаў Вярхоўным лідарам Ірана3

У сына Хаменеі ёсць элітная нерухомасць у Лондане пад бокам у ізраільскай амбасады4

«З гендарнай дыскрымінацыяй баброў скончана». Каля Бабруйскай крэпасці паставілі скульптуру бабровай пары3

Прэзідэнт Ірана пазваніў Ільхаму Аліеву1

«Ноч ператварылася ў дзень». Іранцы расказалі пра ўдары па нафтасховішчах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў11

Колькі беларусаў галасавала за Лукашэнку на ранейшых выбарах? Апублікаваныя закрытыя лічбы дзяржаўных апытанняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць