Грамадства55

У Нараўлянскім раёне апазіцыянераў аштрафавалі за ўезд у радыяцыйную зону

Міліцыянты выпісалі кару жыхарам Мазыра за тое, што яны прыехалі дапамагчы ветэрану вайны, які жыве ў адселенай вёсцы ў радыяцыйнай зоне Нараўлянскага раёна. Гэта на паўднёвым усходзе Беларусі, на Мазырскім Палессі.

Адам Рагавец добра вядомы ў Мазыры. Ён часта грае на гармоніку ў цэнтры горада, ля ўваходу на рынак. Яму пад 90 гадоў, прайшоў вайну, жыве адзін у адселенай вёсцы. Ніякіх выгод у хаце няма. Нават электрычнасць вымкнулі паводле пастановы мясцовых улад. Іншых жыхароў у вёсцы таксама няма.

Жыхары Мазыра 27 студзеня наведалі Рагаўца ды прывезлі прадукты і абутак. Яны збіраліся таксама ўцяпліць дом і насекчы дроваў.

Каб сабраць больш патрэбнага, людзі стварылі форум на гарадскім сайце. Пасыпаліся прапановы дапамогі. Чарговы выезд да Рагаўца быў прызначаны на 3 лютага.

Але прыехаўшы чарговы раз у закінутую вёску, валанцёры ўбачылі там міліцэйскі УАЗік. Ля дома ветэрана гасцей сустрэлі супрацоўнікі міліцыі. Угледзеўшы ў хлопцах небяспечных правапарушальнікаў, супрацоўнікі міліцыі забралі двух з іх у Нараўлянскі РАУС. Там на затрыманых склалі пратаколы паводле часткі 2 артыкула 16/03 КоАП Беларусі «Парушэнне патрабаванняў рэжыму радыяцыйнай бяспекі ў мясцовасцях, якія падпалі пад радыеактыўнае забруджванне». Уезд у такую зону забаронены без спецыяльнага дазволу.

Суд над маладымі людзьмі, адзіным злачынствам якіх было жаданне дапамагчы самотнаму ветэрану вайны, пройдзе ў Мазыры бліжэйшымі днямі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

Аказваецца, у мужчын таксама існуюць «месячныя»10

З расійскага палону вярнуўся ўкраінскі вайсковец, якога тры гады лічылі загінулым і нават пахавалі3

Мікалай Чаргінец напісаў ліст Трампу і пахваліўся купленымі дыпломамі31

Трамп заявіў, што ўжо спыніў некалькі ядзерных войнаў. У тым ліку паміж Расіяй і Украінай12

Беларусам спрасцілі наведванне памежнай зоны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць