Здарэнні

Аршанец падпаліў аўтамабіль свайго сына

Судом Шклоўскага раёна асуджаны 59-гадовы і 25-гадовы жыхары Оршы. Першы — за ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 16, ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 218 КК (арганізацыю замаху на наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам).
Другі — за ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 218 КК (замах на наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам).

Як расказала старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, старэйшы з асуджаных, знаходзячыся ў непрыязных адносінах са сваім сынам, жыхаром Шклова, дзейнічаючы з пачуцця помсты, знайшоў праз свайго знаёмага раней судзімага жыхара Оршы, якога ўцягнуў ва ўчыненне злачынства. За абяцанае ўзнагароджанне ў памеры 1.000 долараў ён прапанаваў яму падпаліць аўтамабіль, які належыць сыну. Атрымаўшы згоду саўдзельніка, паказаў, у якім месцы сваяк паркуе аўтамашыну каля дома, дзе жыве з сям’ёй, і каля будынка, дзе той працуе.

Выканаўца падпаліў аўтамабіль, абліўшы яго пярэднюю частку бензінам, але ўладальнік своечасова ўбачыў пажар, і поўнасцю знішчыць машыну злачынцам не ўдалося.

Пасля ўчынення злачынства выканаўца ў два прыёмы атрымаў ад заказчыка 1.000 долараў, якія, як аказалася, той пазычыў у сужыцелькі. Пасля чаго ў п’яным стане, пасварыўшыя з ёй, абяцаў спаліць яе дом, а таксама дом сваёй былой жонкі.

Суд прызнаў абодвух вінаватымі ва ўчыненых злачынствах пакараў кожнага пазбаўленнем волі на 3 гады 6 месяцаў. Бацька будзе адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а выканаўца- у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Каментары

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць