Грамадства33

Аплата электраэнергіі па новых тарыфах пачнецца з 1 сакавіка

Аплаціць электраэнергію па новых правілах з улікам уводу дыферэнцыраваных тарыфаў можна будзе з 1 сакавіка. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік генеральнага дырэктара па збыце энергіі РУП «Мінскэнерга» Юрый Мішук.

Па словах Юрыя Мішука, усе арганізацыі, якія прымаюць дыферэнцыраваную аплату электраэнергіі ў залежнасці ад аб’ёмаў яе спажывання, гатовыя да працы з 1 сакавіка. «У цяперашні час праводзіцца абкатка тэхнічных дэталяў сістэмы, якая дазваляе аўтаматычна вылічаць аб’ём спажывання электраэнергіі па новых правілах», — сказаў ён.

«Час пераходу са старой сістэмы на новую — з 1 па 10 сакавіка. Таму пры магчымасці рэкамендуецца аплаціць электраэнергію за люты з 10 па 25 сакавіка.
У выпадку аплаты з 1 па 10 сакавіка пасля будзе праведзены пераразлік», — растлумачыў ён.

Дыферэнцыраваная аплата насельніцтвам паслуг электра-і газазабеспячэння ў залежнасці ад аб’ёмаў іх спажывання пачала дзейнічаць у Беларусі з 1 лютага 2013 года. Плата за паслугі электразабеспячэння дыферэнцыраваная ў залежнасці ад месячных аб’ёмаў спажывання электрычнай энергіі абанентам (сям’ёй) незалежна ад колькасці зарэгістраваных грамадзян.

***

    Цяпер электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, па аднаставачным тарыфе будзе каштаваць 324,9 рубля за 1 кВт·гадз, па дыферэнцыраваным тарыфе — 227,4 за 1 кВт·гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер — 192,1 рубля) і 649,8 за 1 кВт·гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер — 548,8 рубля).

    Электрычная энергія, у кватэрах, абсталяваных газавымі плітамі, па аднаставачным тарыфе абыйдзецца жыхарам краіны ў 382,4 рубля за 1 кВт·гадз, па дыферэнцыраваных тарыфах — Br267,7 за 1 кВт·гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і Br764,8 за 1 кВт·гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

***

    Такім чынам уводзіцца дыферэнцыяваная аплата за электраэнергію і газазабеспячэнне. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 52 ад 23 студзеня 2013 года. Згодна з дакументам, устанаўліваецца трохступеньчатая сістэма тарыфаў у залежнасці ад аб’ёмаў спажывання электраэнергіі і газу.

    Да прыкладу, для грамадзян, якія пражываюць у дамах, абсталяваных электраплітамі, пры штомесячным спажыванні да 250 кВт·гадз электраэнергіі аплата будзе праводзіцца па тарыфах, устаноўленых заканадаўствам.

    Пры спажыванні ад 250 да 400 кВт·гадз уключна — па ўстаноўленых тарыфах з прымяненнем павышальнага каэфіцыента 1,3, але не вышэй за тарыфы, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Калі спажыванне электраэнергіі перавышае 400 кВт·гадз у месяц, аплата будзе брацца па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць