Улада2626

Ірыне Халіп дазволілі з'ездзіць да мужа. Ірына: Гэта чарговы этап гандлю з Еўропай

Жонцы былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірыне Халіп дазволілі часовы выезд з Беларусі, каб наведаць мужа ў Лондане і рэдакцыю расійскай «Новой газеты».

Пра гэта Ірыне Халіп сказалі 13 лютага ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Партызанскага РУУС, дзе яна стаіць на ўліку. Ірыне Халіп дазволілі выезд да 3 красавіка.

Па словах журналісткі, дазвол на выезд рыхтаваўся ў спешцы. Сп. Ірына расказала карэспандэнту «НН», што яшчэ ў панядзелак, калі яна адзначалася ў міліцыі, ёй нічога не паведамілі.
Але «калі я даведалася, што прадстаўніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра такі запрасілі на форум у Вену, стала зразумела, што і маю просьбу на выезд задаволяць», — патлумачыла журналістка. Па яе назіраннях, рашэнне прымалася ў спешцы. «Учора пад канец працоўнага дня патэлефанавалі і сказалі, што трэба хутка-хутка рыхтаваць паперы».

Акрамя таго, у рэдакцыю «Новай газеты» прыйшла тэлефанаграма з беларускай амбасады ў Маскве. У ёй паведамляецца, што просьба дазволіць Ірыне Халіп прысутнічаць на рэдакцыйных мерапрыемствах задаволеная. «Гэта пры тым, што рэдактар Дзмітрый Муратаў звяртаўся з такой просьбай да Лукашэнкі яшчэ ў кастрычніку мінулага года. Але тады тую просьбу проста праігнаравалі», — кажа журналістка.

Па яе словах, дазвол на спатканне з мужам і магчымасць наведаць рэдакцыю ў Маскве азначае, што беларускія ўлады пачалі чарговы этап гандлю з Еўропай.

Нагадаем, што 28 студзеня Ірына Халіп падчас наведвання крымінальна-выканаўчай інспекцыі Партызанскага РУУС Мінска, дзе яна кожны тыдзень павінна адзначацца, перадала заяву з просьбай дазволіць ёй выезд за межы Беларусі.

На заяву журналісткі, паводле закону, улады павінны даць адказ на працягу 30 сутак.

***

Ірына Халіп у маі 2011 года была прызнана вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля выбараў 19 снежня 2010 і асуджана на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Яна не мае права пакідаць Мінск, абавязана кожны тыдзень адзначацца ў міліцыі і быць дома пасля 22.00. Адтэрміноўка заканчваецца 17 ліпеня гэтага года, пасля чаго справа Халіп будзе ў другі раз разгледжана ў судзе, які вырашыць, вызваліць яе, накіраваць у калонію або пакінуць у тым жа статусе яшчэ на нейкі тэрмін.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве42

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя22

У беларускай арміі адпрацоўваюцца ўдары з выкарыстаннем «Паланэз-М» і «Іскандэр-М»1

Італія абышла Нарвегію па колькасці заваяваных медалёў на Алімпіядзе2

Зяленскі не супраць рэферэндуму аб тэрыторыях, але пагадненне павінна задавальняць Украіну5

Расійскае камедыйнае шоу «Што было далей» можа пераехаць у Казахстан1

У Мінску спыніліся тралейбусы на многіх маршрутах1

Што такое лахардзікі, якія так любяць на ўсходзе Беларусі10

Вайна ва Украіне моцна паўплывала на сабак — мяняюцца нават вушы і хвост1

У Нарвегіі сур'ёзна ўзяліся за былога прэм'ера, які сябраваў з Эпштэйнам і спрыяў Пуціну6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве42

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць