Грамадства33

Ірына Халіп просіць дазволіць ёй выезд у Вялікабрытанію і Расію

У Англіі яна хоча сустрэцца з мужам, у Расіі — прыняць удзел у рэдакцыйных мерапрыемствах «Новой газеты».

Журналістка Ірына Халіп 28 студзеня падчас наведвання крымінальна-выканаўчай інспекцыі Партызанскага РУУС Мінска, дзе яна кожны тыдзень павінна адзначацца, перадала заяву з просьбай дазволіць ёй выезд за межы Беларусі.

«Я прашу дазволіць мне выезд на адзін тыдзень у Вялікабрытанію для сустрэчы з мужам і на адзін тыдзень — у Расійскую Федэрацыю для ўдзелу ў рэдакцыйных мерапрыемствах „Новой газеты“, супрацоўнікам якой я з’яўляюся», — паведаміла БелаПАН Халіп.

На заяву журналісткі, паводле закону, улады павінны даць адказ на працягу 30 сутак.

Нагадаем, Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, у маі 2011 года была прызнана вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля выбараў 19 снежня 2010 года і асуджана на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Яна не мае права пакідаць Мінск, абавязана кожны тыдзень адзначацца ў міліцыі і быць дома пасля 22.00. Адтэрміноўка заканчваецца 17 ліпеня гэтага года, пасля чаго справа Халіп будзе ў другі раз разгледжана ў судзе, які вырашыць, вызваліць яе, накіраваць у калонію або пакінуць у тым жа статусе яшчэ на нейкі тэрмін.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова (у інтэрв’ю брытанскім журналістам 9 кастрычніка 2012 года, на прэс-канферэнцыі 15 студзеня 2013 года) казаў, што Халіп можа выязджаць з краіны, і абяцаў арганізаваць ёй такую магчымасць.

У прыватнасці, 15 студзеня кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанне БелаПАН, заявіў: «Калі вы хочаце яе кудысьці павезці, заўтра ідзіце да генеральнага пракурора. У мяне ёсць адпаведныя паўнамоцтвы, вы яе забераце і павезяце. Але яна не паедзе». Паводле слоў Лукашэнкі, «Ірына — разумная жанчына, яна добра разумее: сёння яна ахвяра рэжыму, заўтра пра яе забудуць. Вось, пэўна, таму яна і не паехала».

У сваю чаргу намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук заявіў БелаПАН, што прысуд Халіп не ўтрымлівае прамой забароны на выезд за мяжу. «Перашкоды для яе выезду за мяжу, зыходзячы з прысуду, няма. Для гэтага трэба звярнуцца ў орган, які займаецца выкананнем прысуду, — крымінальна-выканаўчую інспекцыю Партызанскага РУУС Мінска. Яна за ёй ажыццяўляе прафілактычнае назіранне. Неабходна звярнуцца туды з заявай, якую Халіп хацела б выкласці. Начальнік інспекцыі разгледзіць яе і прыме законнае рашэнне», — сказаў намеснік генпракурора.

Варта адзначыць, што згодна з законам аб выездзе з Беларусі ўсе асобы, асуджаныя ўмоўна або з адтэрміноўкай выканання прысуду, аўтаматычна ўносяцца ў спіс асоб, якім забаронены выезд з краіны.

Каментары3

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць