Улада2222

Лукашэнка: Выказванні Тозіка баламуцяць усю краіну

Кіпучая дзейнасць віцэ-прэм'ера не атрымала ўхваленне.

«Замест таго каб вырашаць праблемы, пачынаючы ад спорту і сканчаючы аховай здароўя, вы недзе спрабуеце прыгожа і пышна выступіць у сродках масавай інфармацыі, часам недарэчна. І нешта заяўляеце, ад чаго баламуціцца ўся краіна», — так ахарактарызаваў Аляксандар Лукашэнка мэдыйную актыўнасьць віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка. Ва ўрадзе Тозік адказны за сацыяльныя праблемы.

Вось некаторыя з яго гучных ініцыятыва":

«Па 5 тысяч за наведваньне паліклінікі, а тыя, хто паляць, хай кампэнсуюць расходы на лячэньне».
Такую ініцыятыву Тозік зрабіў, каб беларусы меней хадзілі па дактарах. Па ягоных зьвестках, 30-40% наведваньняў паліклінік адбываюцца без канкрэтнай нагоды.

* * *

«Адмяніць вечаровыя школы і вучэбна-вытворчыя камбінаты — і падвысіць заробкі настаўнікам»
(6 лютага на калегіі Міністэрства адукацыі).

* * *

«Прымусіць утрымліваць старых бацькоў. — Калі працаздольны чалавек ня хоча падтрымліваць сваіх старых бацькоў, то яго трэба прымусіць. А не перакладаць гэты абавязак на дзяржаву».
(8 лютага на паседжаньні калегіі Міністэрства працы й сацыяльнай абароны).

* * *

«Бацькі мусяць цалкам аплочваць харчаваньне дзяцей у дзіцячых садках.
— Канечне, мы хацелі б, каб бацькі хаця б аплочвалі поўны кошт харчаваньня сваіх дзяцей… у бліжэйшы час трэба выходзіць хаця б на 60-70% аплаты харчаваньня. Гэтыя грошы мы накіруем на падвышэньне заробкаў людзей, якія займаюцца дзецьмі». (18 студзеня на паседжаньні калегіі Міністэрства адукацыі).

* * *

«У Беларусі няма беспрацоўя як зьявы.
— Кожны, хто жадае працаваць, можа атрымаць такую магчымасьць. Калі той, хто не працуе і мае спэцыяльнасьць, на працягу 2 гадоў адмаўляецца ад 30 прапановаў, яго нельга лічыць беспрацоўным». (20 сьнежня 2012 году на паседжаньні ў парлямэнце)

Каментары22

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць