Грамадства11

Сярэдні заробак у метро — 4,1 млн, машыністы атрымліваюць да 9 млн рублёў

Сярэдняя зарплата работнікаў Мінскага метрапалітэна — 4,1 млн. рублёў,
паведаміў намеснік начальніка метрапалітэна Аляксандр Цімафееў 12 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Пры гэтым, паводле яго слоў, машыністы Маскоўскай лініі метро атрымліваюць прыкладна 9 млн. рублёў, Аўтазаводскай — больш як 7 млн. рублёў.
Цімафееў таксама паведаміў, што за 2012 год даходы метрапалітэна ад рэкламы склалі 11 млрд. рублёў, з якіх 9,1 млрд. рублёў было зароблена на рэкламе ў вагонах.

Арандатары памяшканняў, якія належаць арганізацыі, унеслі ў даход арганізацыі 3 млрд. рублёў. «На новых станцыях гандлёвыя зоны яшчэ на этапе будаўніцтва набываюцца ўласнікамі, і будаўніцтва вядзецца за іх кошт, таму за арэнду там мы нічога не атрымліваем», — растлумачыў Цімафееў.

Каментуючы скаргі некаторых пасажыраў на вялікія інтэрвалы ў руху цягнікоў, галоўны рэвізор КУП «Мінскі метрапалітэн» Аляксандр Салей адзначыў неабходнасць эканоміі электраэнергіі,
а таксама недастатковую колькасць машыністаў і рухомага саставу для таго, каб «вазіць паветра» ў меней загружаныя гадзіны. «У гадзіны пік інтэрвалы паміж цягнікамі складаюць дзве хвіліны. Расклад мяняецца на працягу года — ёсць летні варыянт, зімовы, святочны. Мы ўвесь час праводзім маніторынг колькасці пасажыраў і выконваем графік на 99,99%», — падкрэсліў Салей.

Ён заклікаў пасажыраў паведамляць пра здарэнні на платформах — дзяжурным па станцыі і службе аховы. Салей растлумачыў, што, нягледзячы на наяўнасць у метро больш як 900 камер відэаназірання, ахове не заўсёды ўдаецца хутка рэагаваць на здарэнні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць