Па інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, раніцай 12 сакавіка ў Вілейцы загарэўся прыватны дом па вул. Савецкай. Калі туды прыехалі пажарныя, знайшлі труп мужчыны. З нажавымі раненнямі.
Выявілася, што ўначы 26-гадовы гаспадар дома выпіваў з прыяцелем. Слова за словам — пачалася сварка. Старэйшы схапіў нож і і дваццаць разоў пырнуў гаспадара ў жывот і грудзі. Перад сыходам падапаліў дом: так думаў схаваць сапраўдную прычыну смерці.
Затрымалі падазраванага ў той жа дзень. Заведзена крымінальная справа за забойства.
Каментары